Хванадальсхнукюр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Хванадальсхнукюр (па-ісьляндзку: Hvannadalshnúkur) — пік на паўночна-заходнім краі кальдэры вулькана Эрайваёкюдль у Ісьляндыі. Зьяўляецца самым высокім пунктам вострава, афіцыйныя вымярэньні, што праводзіліся ў жніўні 2005 вызначылі вышыню — 2109,6 м (раней лічылася, што вышыня складае 2119 м).
Пік Хванадальсхнукюр уваходзіць у склад нацыянальнага парку Скафтафэль. Маршрут на вяршыню праходзіць па шматлікіх расколінах.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Хванадальсхнукюр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў