Хвароба Альцгаймэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мозаг пацыента ў норме (зьлева). Мозаг з паталягічнымі зьменамі, выкліканымі хваробай Альцгаймэра (справа)

Хвароба Альцгаймэра (таксама сэнільная дэмэнцыя альцгаймэраўскага тыпу) — найбольш распаўсюджаная форма дэмэнцыі, невылечнае дэгенэратыўнае захворваньне, упершыню было апісана ў 1906 годзе нямецкім псыхіятрам Аляісам Альцгаймэрам. Як правіла, яно выяўляецца ў людзей старэйшых за 65 год[1], але існуе і раньняя хвароба Альцгаймэра — рэдкая форма захворваньня. Агульнасусьветная захворваемасьць на 2006 год ацэньвалася ў 26,6 млн чалавек, да 2050 году колькасьць хворых можа вырасьці у чатыры разы[2]. Ад хваробы пакутуюць 20% асобаў ва ўзросьце пасьля 85 гадоў[3].

У кожнага чалавека хвароба працякае па-свойму, але пры гэтым назіраецца шэраг агульных сымптомаў[4]. Першыя прыкметныя праявы звычайна па памылцы зьвязваюць з старэчым узростам ці тлумачаць уплывам стрэсу[5].

Найбольш часта на раньніх стадыях распазнаецца засмучэньне памяці, гэты сымптом можа выяўляцца, напрыклад, няздольнасьцю ўспомніць нядаўна завучаную інфармацыю. Пры звароце да лекара й падазрэньні на хваробу Альцгаймэра для ўдакладненьня дыягназу звычайна аналізуюць паводзіны, праводзяць сэрыю кагнітыўных тэстаў, калі магчыма, праводзіцца магнітна-рэзанансная тамаграфія[6].

З разьвіцьцём хваробы выяўляюцца такія сымптомы, як блытлівасьць, раздражняльнасьць і агрэсіўнасьць, ваганьне настрою, парушэньне здольнасьці гаварыць і разумець сказанае (афазія), адбываецца страта доўгачасовай памяці й агульнае самаліквідаваньне хворага ад справаў па меры згасаньня сьвядомасьці[5][7]. Паступовая страта функцыяў арганізма вядзе да сьмерці[8]. Індывідуальны прагноз абцяжараны з-за варыяцыяў у працягласьці плыні хваробы, якая можа разьвівацца падспудна на працягу доўгага часу, перш чым стануць прыкметныя сымптомы й будзе пастаўлены дыягназ. Сярэдняя працягласьць жыцьця пасьля ўстанаўленьня дыягназу складае каля сямі гадоў[9], менш трох адсоткаў хворых жывуць больш чатырнаццаці гадоў[10].

У цяперашні час не дасягнута поўнага разуменьня чыньнікаў і ходу хваробы Альцгаймэра. Дасьледаваньні кажуць аб асацыяцыяваньні хваробы з назапашваньнем бляшак і нэўрафібрылярных клубкоў у тканінках мозгу[11]. Сучасныя мэтады тэрапіі толькі некалькі зьмякчаюць сымптомы, але пакуль не дазваляюць ні спыніць, ні запаволіць разьвіцьцё захворваньня. Мноства пэрспэктыўных мэтадаў тэрапіі дасягнулі этапу клінічных выпрабаваньняў, колькасьць якіх на 2008 год складала больш за пяцьсот, аднак незразумела, ці будзе даказаная іхная эфэктыўнасьць. У 2012 годзе ЗША спынілі пошукі лекаў ад хваробы Альцгаймэра. Дзьве амэрыканскія кампаніі спынілі распрацоўку некалі пэрспэктыўнага прэпарата для палягчэньня наступстваў страты памяці пры хваробы Альцгаймэра пасьля двух клінічных дасьледаваньняў, падчас якіх сродак ня здолеў дапамагчы хворым.

Хвароба Альцгаймэра належыць да захворваньняў, якія накладваюць самы цяжкі фінансавы груз на грамадзтва ў разьвітых краінах[12][13].

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераддэмэнцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя сымптомы часьцяком блытаюць з праявамі старэньня або рэакцыяй на стрэс[5]. Найбольш раньнія кагнітыўныя цяжкасьці выяўляюцца ў некаторых людзей пры дэталёвым нэўракагнітыўным тэставаньні за восем гадоў да пастаноўкі дыягназу. Гэтыя першапачатковыя сымптомы могуць адбівацца на выкананьні самых складаных паўсядзённых задачаў[14]. Найбольш прыкметным зьяўляцца засмучэньне памяці, якое праяўляецца ў цяжкасьці пры спробе ўспомніць нядаўна завучаныя факты й у няздольнасьці засвоіць новую інфармацыю[15][16]. Малапрыкметныя праблемы выканаўчых функцыяў, як то засяроджанасьці, плянаваньня, кагнітыўнай гнуткасьці й абстрактнага мысьленьня, або парушэньне сэмантычнай памяці (памяць аб значэньні словаў, аб узаемаадносінах канцэпцыяў), таксама могуць быць сымптомам раньніх стадыяў хваробы Альцгаймэра[17][18]. На гэтай стадыі можа адзначацца апатыя, якая застаецца самым устойлівым нэўрапсыхіятрычным сымптомам на ўсім працягу захворваньня[19]. Розныя аўтары перакладаюць тэрмін «mild cognitive impairment» (MCI)[20] як «мяккае кагнітыўнае зьніжэньне» або «умеранае кагнітыўнае парушэньне».

Раньняя дэмэнцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прагрэсавальнае зьніжэньне памяці й агнозія пры хваробе Альцгаймэра рана ці позна вядуць да пацьвярджэньня дыягназу. У невялікай колькасьці пацыентаў пры гэтым на першы плян выступаюць не засмучэньні памяці, а парушэньні гаворкі, выканаўчых функцыяў, успрыманьня альбо рухальныыя парушэньні (апраксія)[21]. Хвароба па-рознаму адбіваецца на розных аспэктах памяці. Старыя ўспаміны пра ўласнае жыцьцё (эпізадычная памяць), даўно завучаныя факты (сэмантычная памяць), імпліцытная памяць (цьмяная «памяць цела» аб паслядоўнасьці дзеяньняў, напрыклад, пра тое, як выкарыстоўваць сталовыя прыборы) у меншай ступені схільныя разладу ў параўнаньні з новымі фактамі або ўспамінамі[22]. Афазія ў асноўным характарызуецца зьмізарненьнем слоўнікавага запасу й зьніжанай бегласьці гаворкі, што ў цэлым аслабляе здольнасьць да вуснага й пісьмовага выразу думак. На гэтай стадыі хваробы чалавек звычайна здольны адэкватна апэраваць простымі паняткамі пры маўленчых зносінах[23]. Пры маляваньні, апрананьні адзеньня й іншых задачах з выкарыстаньнем тонкай маторыкі, чалавек можа здавацца няёмкім з-за пэўных праблемаў з каардынацыяй і плянаваньнем рухаў[24]. З разьвіцьцём хваробы чалавек часьцяком цалкам здольны выконваць многія задачы незалежна, аднак яму можа спатрэбіцца дапамога ці нагляд пры спробе правесьці маніпуляцыі, якія патрабуюць асаблівых кагнітыўных намаганьняў[21].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Brookmeyer R., Gray S., Kawas C. Праекцыі хваробы Альцгаймэра ў Злучаных Штатах і ўплыў адцягваньня пачатку хваробы на ахову здароўя (анг.) = Projections of Alzheimer's disease in the United States and the public health impact of delaying disease onset // Am J Public Health. — 1998. — № 88 (9). — P. 1337–1342.
  2. ^ Brookmeyer R., Johnson E., Ziegler-Graham K., Arrighi M. H. Прадказаньне і глябальны цяжар ад хваробы Альцгаймэра (анг.) = Forecasting the global burden of Alzheimer’s disease // Alzheimer’s and Dementia. — 2007. — № 3 (3). — P. 186—191.
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Старасьць — не хвароба // Зьвязда : газэта. — 20 студзеня 2011. — № 11 (26875). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ «What is Alzheimer’s disease?». Alzheimers.org.uk
  5. ^ а б в Waldemar G., Dubois B., Emre M., et al Рэкамэндацыі па дыягностыцы і вядзеньні хваробы Альцгаймэра і іншых парушэньняў, зьвязаных з дэмэнцыяй: кіраўніцтва Эўрапейскай фэдэрацыі нэўралягічных таварыстваў (анг.) = Recommendations for the diagnosis and management of Alzheimer’s disease and other disorders associated with dementia: EFNS guideline // Eur. J. Neurol. — 2007. — № 14 (1). — P. e1-26.
  6. ^ «Alzheimer’s diagnosis of AD». Alzheimer’s Research Trust.
  7. ^ Tabert M. H., Liu X., Doty R. L., Serby M., Zamora D., Pelton G. H., Marder K., Albers M. W., Stern Y., Devanand D. P. Рызыка захворваньня на хваробу Альцгаймэр на падставе 10-пунктавага тэсту пазнаваньня пахаў (анг.) = A 10-item smell identification scale related to risk for Alzheimer’s disease // Ann. Neurol. — 2005. — № 58 (1). — P. 155—160.
  8. ^ «Understanding stages and symptoms of Alzheimer’s disease». National Institute on Aging
  9. ^ Mölsä P. K., Marttila R. J., Rinne U. K. Выжаваньне і прычына сьмерці пры хваробе Альцгаймэра і шматінфарктнай дэмэнцыі (анг.) = Survival and cause of death in Alzheimer's disease and multi-infarct dementia // Acta Neurol. Scand. — 1986. — № 74 (2). — P. 103–107.
  10. ^ Mölsä P. K., Marttila R. J., Rinne U. K. Long-term survival and predictors of mortality in Alzheimer’s disease and multi-infarct dementia (анг.) = Доўгатэрміновае выжываньне і прадказаньне сьмяротнасьці ад хваробы Альцгаймэра і шматінфарктнай дэмэнцыі // Acta Neurol. Scand. — 1995. — № 91 (3). — P. 159—164.
  11. ^ Tiraboschi P., Hansen L. A., Thal L. J., Corey-Bloom J. Значэньне нэўральных бляшак і клубкоў у разьвіцьці і працяканьні хваробы Альцгаймэра (анг.) = The importance of neuritic plaques and tangles to the development and evolution of AD // Neurology. — 2004. — № 62 (11). — P. 1984—1989.
  12. ^ Bonin-Guillaume S., Zekry D., Giacobini E., Gold G., Michel J. P. Эканамічны ўплаў ад дэмэнцыі (фр.) = Impact économique de la démence // Presse Med. — 2005. — № 34 (1). — P. 35-41.
  13. ^ Meek P. D., McKeithan K., Schumock G. T. Эканамічны агляд хваробы Альцгаймэра (анг.) = Economic considerations in Alzheimer’s disease // Pharmacotherapy. — 1998. — № 18 (2 Pt 2). — P. 68-73; discussion 79-82.
  14. ^ Perneczky R., Pohl C., Sorg C., Hartmann J., Komossa K., Alexopoulos P., Wagenpfeil S., Kurz A. Складаная дзейнасьць у паўсядзённым жыцьці пры мяккім кагнітыўным парушэньні: канцэптуальныя і дыягнастычныя праблемы (анг.) = Complex activities of daily living in mild cognitive impairment: conceptual and diagnostic issues // Age Ageing. — 2006. — № 35 (3). — P. 240—245.
  15. ^ Arnáiz E., Almkvist O. Нэўрапсыхалягічныя асаблівасьці мяккага кагнітыўнага парушэньня і перадклінічнай хваробы Альцгаймэра (анг.) = Neuropsychological features of mild cognitive impairment and preclinical Alzheimer’s disease // Acta Neurol. Scand., Suppl. — 2003. — № 179. — P. 34-41.
  16. ^ Kazui H., Matsuda A., Hirono N. et al. Штодзённае пагаршэньне памяці пацыентаў з мяккім кагнітыўным парушэньнем (анг.) = Everyday memory impairment of patients with mild cognitive impairment // Dement Geriatr Cogn Disord. — 2005. — № 19 (5-6). — P. 331—337.
  17. ^ Rapp M. A., Reischies F. M. Увага і кантроль прадказваюць магчымасьць захварэць на Альцгаймэра ў старасьці: вынікі Бэрлінскага дасьдедаваньня старэньня (анг.) = Attention and executive control predict Alzheimer disease in late life: results from the Berlin Aging Study (BASE) // American Journal of Geriatric Psychiatry. — 2005. — № 13 (2). — P. 134—141.
  18. ^ Spaan P. E., Raaijmakers J. G., Jonker C. Параўнаньне хваробы Альцгаймэра са звычайным старэньнем: агляд эфэктыўнасьці клінічных і экспэрымэнтальных паказчыкаў памяці (анг.) = Alzheimer’s disease versus normal ageing: a review of the efficiency of clinical and experimental memory measures // Journal of Clinical Experimental Neuropsychology. — 2003. — № 25 (2). — P. 216—233. — DOI:10.1076/jcen.25.2.216.13638
  19. ^ Craig D., Mirakhur A., Hart D. J., McIlroy S. P., Passmore A. P. Вывучэньне нэўрапсыхіятрычных сымптомаў у 435 пацыентаў з хваробай Альцгаймэра, не зьвязаных зь ёй (анг.) = A cross-sectional study of neuropsychiatric symptoms in 435 patients with Alzheimer’s disease // American Journal of Geriatric Psychiatry. — 2005. — № 13 (6). — P. 460—468.
  20. ^ Small B. J., Gagnon E., Robinson B. Раньняе выяўленьне кагнітыўных парушэньняў: перадклінічнае цячэньне хваробы Альцгаймэра і мяккае кагнітыўнае парушэньне (анг.) = Early identification of cognitive deficits: preclinical Alzheimer’s disease and mild cognitive impairment // Geriatrics. — 2007. — № 62 (4). — P. 19-23.
  21. ^ а б Förstl H., Kurz A. Клінічныя асаблівасьці хваробы Альцгаймэра (анг.) = Clinical features of Alzheimer’s disease // European Archives of Psychiatry and Clinical Neuroscience. — 1999. — № 249 (6). — P. 288—290.
  22. ^ Carlesimo G. A., Oscar-Berman M. Дэфіцыт памяці ў пацыентаў з Альцгаймэрам: падрабязны агляд (анг.) = Memory deficits in Alzheimer’s patients: a comprehensive review // Neuropsychol Rev. — 1992. — № 3 (2). — P. 119—169.
  23. ^ Becker J. T., Overman A. A. Дэфіцыт сэмантычнай памяці пры хваробе Альцгаймэра (гішп.) = El déficit de la memoria semántica en la enfermedad de Alzheimer // Revista de neurología. — 2002. — Vol. 35. — № 8. — P. 777-83. — ISSN 02100010.
  24. ^ Benke T. Дзьве формы апраксіі пры хваробе Альцгаймэра (анг.) = Two forms of apraxia in Alzheimer’s disease // Cortex. — 1993. — № 29 (4). — P. 715—725.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хвароба Альцгаймэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў