Хвароба руху

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Хвароба руху (кінетоз; народныя назвы — угойдваньне, марская хвароба) — разлад адчуваньняў вэстыбулярнага апарату(en) праз бачны рух пры адначасным бязьдзеяньні ног[1].

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унікненьню праяваў нядужасьці спрыяюць: 1) аэробіка, гайданьне на арэлях і гамаку, куляньне, плаваньне, практыкаваньні на турніку, скокі на батуце і танцы, 2) выспанасьць, пазьбяганьне паленьня, ужытку сьпірта, тлустай і вэнджанай ежы, малочных вырабаў і газаваных напояў, 3) паглыбленьне ў прыемныя ўспаміны і мары аб будучыні, 4) разьмяшчэньне тварам па ходзе руху, засяроджанасьць на нерумомым прадмеце замест мільгатлівага навакольля, пазьбяганьне чытаньня, 5) ляжаньне на сьпіне, праслухоўваньне лёгкай рытмічнай музыкі, 6) пазьбяганьне перагрэву, пераахаладжэньня, рэзкіх пахаў, 7) глыбокае і рытмічнае дыханьне, 8) кіслае пітво і жуйкі.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню недамаганьня спрыяюць частыя перапады хуткасьцi, рэзкiя павароты, сьпёка, духата.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўляецца праз адчуваньне нястачы паветра, запамарока, моцны халодны пот, празьмернае сьлiнааддзяленьне, млоснасьць, ваніты[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]