Хведар Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Хведар Баркоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1902
Памёр: 4 красавіка 1942(1942-04-04)
Партыя:

Хведар Баркоўскі (па-ўкраінску: Федір Борковський; 1902, Палтава — 4 красавіка 1942, Палтава, Райхскамісарыят Украіна, Трэці Райх) — палітычны дзяяч, сябра АУН.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады знаходзіўся ў зьняволеньні на Салаўках. З кастрычніка 1941 па сакавік 1942 — старшыня Палтаўскай гарадзкой управы. Знаходзячыся на пасту бургамістра, спрыяў нацыянальна-культурнаму адраджэньню Палтавы.

Адзін з ініцыятараў стварэньня таварыства Украінскага Чырвонага Крыжа ў Палтаве (1941), празь якое дапамагаў вызваляць савецкіх ваеннапалонных, старшыня камісіі па правядзеньні Шаўчэнкаўскіх сьвятаў у Палтаве (1942).

Быў шчыльна зьвязаны з АУН-мельнікаўцамі (ёсьць зьвесткі, што на кватэры Баркоўскага аунаўцы прымалі прысягу). Увесну 1942 году Баркоўскі быў заарыштаваны і расстраляны гестапам разам з 12-ю сябрамі АУН.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • В’юн Г. Пад знакам Чырвонага Крыжа = Під знаком Червоного Хреста // Полтавська думка. — 1994. — № 3-8.
  • Марченко М., Розсоха Л. Спогади Миколи Сарма-Соколовського // Полтавська Петлюріана. — Полтава: 2003.
  • Пустовіт Т. П. Борковський Федір // Энцыкляпэдыя сучаснай Украіны = Енциклопедія сучасної України. — Київ: 2004 Т. 3. — С. 321.
  • Борковський Федір // Энцыкляпэдыя украіназнаўства = Енциклопедія Українознавства. — Львів: 1993 Т. 1. — С. 161.