Хвоя звычайная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хвоя звычайная
Pinus sylvestris

Хво́я звыча́йная (па-лацінску: Pinus sylvestris) — вечназялёнае іглічнае дрэва роду хвоя сямейства хваёвых.

Дрэвы вышынёй да 40 м, з круглявай кронай і прамым ствалом, пакрытым чырвона-бурай або шараватай карою. Лісьце (ігліца) разьмяшчаецца парамі на скарочаных парастках, іголкападобнае, цьвёрдае, шчыльнае, гладкае, шыза-зялёнае, з унутранага боку плоскае, звонку выпуклае.

Pine-on-the-rock-.jpg

Цьвіце ў канцы траўня — пачатку чэрвеня. Пасьля апладненьня пупышкі разрастаюцца і дранцвеюць.

Хвоя зьяўляецца асноўнай лесаўтваральнай пародаю ў лясах Беларусі. Умовы росту — ад сухіх пясковых выдмаў да верхавых балотаў. Найвялікшыя масівы на Нарачана-Вялейскай, Верхнянёманскай, Полацкай, Палескай нізінах і Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

У народнай мэдыцыне выкарыстаюць маладыя парасткі або суквецьці з нявысыпаным пылком. Пылок настойваюць на сьпірту, заварваюць у кіпеню або настойваюць з кіпячым малаком, дадаючы мёд, алей, часам яйкі, і ўжываюць пры захворваньні лёгкіх.

Сьвежую смалу (жывіцу) заліваюць вадой і вытрымліваюць на сонцы напрацягу 9 дзён, пасьля чаго п'юць пры захворваньні лёгкіх. Маладыя (чырвоныя) пупышкі настойваюць на гарэлцы альбо вадзе і п'юць пры болях у сэрцы. Робяць ванны з ігліцы; заварваюць пылок як гарбату і п'юць пры рэўматызме; жывіцай заліваюць раны; верхнюю жоўтую плёнку ад кары галін прыкладваюць да ран ці болек.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хвоя звычайнаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў