Хесус Навас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хесус Навас
Хесус Навас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лістапада 1985 (27 гадоў)
Лёс-Палясыёс-і-Вільяфранка, Гішпанія
Рост 170 см
Вага 60 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сэвільля
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003— Сэвільля 248 (23)
Нацыянальная зборная
2009— Гішпанія 20 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
13 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
1 ліпеня 2012.

Хесус Навас Гансалес (па-гішпанску: Jesús Navas González; 21 лістапада 1985, Лёс-Палясыёс-і-Вільяфранка, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюба «Сэвільля» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й чэмпіён Эўропы 2012 году.

Зьмест

Кар’ера [рэдагаваць]

Мясцовы выхаванец зьявіўся ў аснове «Сэвільлі» ўжо ў 17 гадоў, практычна адначасова са сваім старэйшым братам Маркам. У сэзоне 2004—2005 гадоў Хесус ужо стаў рэгулярным гульцом асновы, правёў 23 матчы й двойчы забіў. Выдатная гульня маладога паўабаронцы стала падставай для заключэньня зь ім у траўні 2005 года новага пяцігадовага пагадненьня. У далейшым ён стаў адным з асноўных гульцоў каманды, паўдзельнічаў у перамозе двух Кубкаў УЭФА. У сэзоне 2007—2008 гадоў Навас згуляў 50 гульняў ва ўсіх турнірах і запісаў на свой рахунак 5 галоў.

Навас пакутуе ад крайняй формы прыхільнасьці да родных месцаў[1]. Часам настальгія паўабаронцы станавілася гэткай моцнай, што ён пакідаў месца збораў, калі яны знаходзіліся занадта далёка ад Сэвільлі. Нягледзячы на тое, што падобны псыхічны стан відавочна можа быць па душы фанатам клюба, Навас імкнецца зь ім змагацца, дзеля чаго нават пагадзіўся ў выніку адправіцца з камандай у турнэ па ЗША.

Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]

У нацыянальнай зборнай Гішпаніі Хесус дэбютаваў 14 лістапада 2009 году ў пераможным хатнім матчы ў Мадрыдзе супраць зборнай Аргентыны (2:1).

Дасягненьні [рэдагаваць]

Клюбныя [рэдагаваць]

Сьцяг Гішпаніі Сэвільля

Міжнародныя [рэдагаваць]

Сьцяг Гішпаніі Гішпанія

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Хесус Навассховішча мультымэдыйных матэрыялаў