Хлеў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Хлеў — найбольш распаўсюджанае найменьне гаспадарчага памяшканьня для ўтрыманьня жывёлы.
Паводле жывёлы выдзяляюць наступныя віды хлява:
- Абора — на Меншчыне — хлеў для буйной рагатай жывёлы, на Віцебшчыне гэтым словам называюць усе пабудовы для жывёл: хлявы, дзяньнік, паветку.
- Адрына — для ўтрыманьня коней; на Гардзеншчыне — памяшканьне для захаваньня сена.
- Cьвінячы хлеў, сьвінарнік або сьвінушнік — для утрыманьня сьвіньней.
- Стайня або стаенка — для ўтрыманьня коней.
- Цялятнік — для ўтрыманьня цялятаў.
- Кароўнік — для кароў.
- Аўчарня — для авечак.
Літаратура [рэдагаваць]
- Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.