Хлоя (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хлоя
Chloe
Chloe US poster.jpg
Жанр псыхалягічная драма
эратычны трылер
Рэжысэр Атом Эгаян
Прадусар Джэйсан Райтман
Айван Райтман
Том Полак
Сцэнарыст Аўтар сцэнару:
Эйрын Крэсыда Ўілсан
Першааснова:
Эн Фантэн
У ролях Джуліян Мур
Ліям Нісан
Аманда Сэйфрыд
Ніна Добрэў
Макс Т'ерыё
Кампазытар Майкл Дана
Апэратар Поль Саросі
Вытворчасьць Montecito Picture Company
StudioCanal
Час 96 хв.
Краіна Сьцяг ЗША ЗША
Сьцяг Канады Канада
Сьцяг Францыі Францыя
Мова ангельская
Бюджэт 11 млн $[1]
Прыбытак $9,675,172
Профіль на IMDb

«Хлоя» (па-ангельску: Chloe) — псыхалягічная драма канадзкага рэжысэра армянскага паходжаньня Атома Эгаяна, якая выйшла на экраны ў 2010 годзе. Карціна зьяўляецца рэмэйкам францускага фільма «Наталі», зьнятага Эн Фантэн у 2003 годзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Кэтрын і Дэвіда Сцьюартаў прэстыжная работа, цудоўны дом у Таронта і таленавіты 17-гадовы сын Майкл. У свой дзень нараджэньня Дэвід не прылятае дамой зь Нью-Ёрка. Кэтрын выкрывае мужа ў тым, што ён правёў час у кампаніі сваёй студэнткі. Каб упэўніцца, што Дэвід ёй здраджвае, яна нанімае дзяўчыну па імені Хлоя, якая займаецца элітнай прастытуцыяй. Кэтрын просіць яе спакусіць Дэвіда і затым распавесьці аб тым, што адбылося. Размаўляючы з Хлояй, Кэтрын сама не заўважае, як паміж ёй і дзяўчынай па выкліку ўзьнікае ўзаемная прыхільнасьць, якая амаль не разбурае сям'ю Ст’юартаў і ў выніку прыводзіць да трагічнай разьвязкі.

У ралях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джуліян Мур — Кэтрын Ст’юарт
  • Ліям Нісан — Дэвид Ст’юарт
  • Аманда Сэйфрыд — Хлоя
  • Ніна Добрэў — Анна
  • Макс Т'ерыё — Майкл Ст’юарт

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]