Холмская брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Унутраны фасад Холмскай брамы
Вонкавы фасад Холмскай брамы
Банкнота ў 50 беларускіх рублёў з выявай Холмскай брамы

Холмская брама — адна з чатырох брамаў, якія вядуць у цытадэль Берасьцейскай крэпасьці.

Пабудавана ў клясычным стылі ў XIX стагодзьдзі. Названа імем гораду Холм, бо калісьці дарога ад брамы вяла ў паўднёвым кірунку ў бок гэтага гораду. Зьвернута на паўднёвы прыток ракі Мухавец.

Брама была ўпрыгожана невялікімі вежамі, якія захаваліся да нашых дзён, але была моцна пашкоджаная ў чэрвені 1941 году пры абароне Берасьцейскай крэпасьці ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Уся чырвоная цэгла Холмскай брамы спярэшчаная кулямі і снарадамі і пакрытая гарам.

Холмская брама стала сымбалем Берасьцейскай крэпасьці, яе выяву часта выкарыстоўваюць пры стварэньні сувеніраў, афармленьні кніг і даведнікаў аб Берасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]