Хосьні Мубарак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хосьні Мубарак
4-ы Прэзыдэнт Эгіпту
14 кастрычніка 1981 — 11 лютага 2011
Папярэднік: Анвар Садат
Наступнік: Махамад Хусэйн Тантаві (в. а.)
49-ы прэм’ер-міністар Эгіпту
7 кастрычніка 1981 — 2 студзеня 1982
Папярэднік: Анвар Садат
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 траўня 1928
Кафра эль-Мусайлаха, Эгіпет
Памёр: 25 лютага 2020
Партыя: Нацыянал-дэмакратычная партыя Эгіпту
Сужэнец: Сюзана Мубарак
Дзеці: сыны: Алаа і Гамаль
Бацька: ас-Саід Ібрахім Мубарак
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Заслугі перад Рэспублікай Польшча I ступені
Ордэн Заслугі перад Рэспублікай Польшча I ступені
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн Алтын Қыран

Хосьні Мубарак (4 траўня 1928, Кафра эль-Мусайлаха25 лютага 2020) — эгіпецкі вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзяяч, чацьвёрты прэзыдэнт Эгіпту ў 1981—2011.

Нарадзіўся ў малой вёсцы ў дэльце Нілу. У 1949—1974 служыў у войску. Даслужыўся да камандуючага вайскова-паветранымі сіламі і намесьніка міністра абароны краіны. У 1959—1960 і 1964—1965 навучаўся ў СССР, у Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве.

У 1975 тагачасны прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат прызначыў Мубарака віцэ-прэзыдэнтам краіны. Пасьля забойства ісламістамі Садата падчас вайсковага параду 6 кастрычніка 1981 Мубарак пераняў пасаду прэзыдэнта і ўвёў у краіне надзвычайнае становішча.

Пераабіраўся большасьцю галасоў на рэфэрэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаваньне праходзіла без альтэрнатыўных кандыдатаў. Неабходнасьць рэфэрэндумаў абгрунтоўвалася захаваньнем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэньнем ісламскай праблемы.

26 верасьня 1999 у Эгіпце адбыўся чарговы рэфэрэндум аб падаўжэньні на шэсьць гадоў прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Мубарака, па выніках якога ён захаваў пасаду прэзыдэнта, атрымаўшы падтрымку ў 93,79% галасоў.

У 2005 годзе былі прынятыя папраўкі да Канстытуцыі, дзякуючы якім партыі атрымалі права вылучаць сваіх кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Першыя выбары па новай сыстэме прайшлі 7 верасьня 2005 году. Мубарак атрымаў перамогу. Законнасьць гэтых выбараў ставіцца пад сумнеў, паколькі было зафіксавана мноства парушэньняў[2].

29 студзеня 2011, празь пяць дзён пасьля пачатку вулічных пратэстаў супраць свайго кіраўніцтва, Мубарак прызначыў віцэ-прэзыдэнтам Амара Сулеймана, які да таго часу быў шэфам эгіпецкай спэцслужбы.

10 лютага 2011 году, нягледзячы на чаканьні, Мубарак адмовіўся сыходзіць з пасады прэзыдэнта, абвясьціўшы, што ня будзе балатавацца на наступных выбарах[3].

11 лютага 2011 году пад ціскам шматтысячных пратэстоўцаў адмовіўся ад сваёй пасады[4].

15 красавіка 2015 году зьявілася інфармацыя пра сьмерць Мубарака[5], дастаўленага ў каірскі вайсковы шпіталь «Аль Маадзі», якая была пазьней абвергнутая лекарамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хосьні Мубараксховішча мультымэдыйных матэрыялаў