Хот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хот
Плянэта «Зорных войнаў»
Finse winter.jpg
Фінсэ ў Нарвэгіі — месца здымак плянэты
Астраграфічныя зьвесткі
Рэгіён Зьнешнія рубяжы(pl)
Сэктар Аноат
Сыстэма Хот
Колькасьць сонцаў 1
Колькасьць спадарожнікаў 3
Дыямэтар 12 875 км
Працягласьць дня 23 стандартныя гадзіны
Працягласьць году 549 стандартных дзён
Адлегласьць ад ядра 50 250 сьветлавых гадоў
Фізычныя зьвесткі
Атмасфэра тленавая
Клімат палярны
Гравітацыя 1,1g
Паверхня каньёны, лядовыя пачоры, тундра, засьнежаныя раўніны
Вада 100% (сьнег, лёд)
Грамадзкасьць
Колькасьць няма
Прыналежнасьць паўстанцы

Хот (па-ангельску: Hoth) — плянэта ў сусьвеце «Зорных войнаў», шостая ў аднайменнай аддаленай сыстэме. Гэтая плянэта зямной групы пакрытая сьнегам і льдом. Паверхня плянэты пастаянна бамбардуецца мэтэарытамі з астэроіднага поясу непадалёк, пакідаючы часовыя кратэры, якія паступова зьнікаюць з-за дрэйфаваньня сьнега. Хот мае тры спадарожнікі, усе ненаселеныя. Сталага насельніцтва ня мае; з жывёлаў на Хоце пражываюць ўомпа (драпежнікі) і таўнтаўны (траваядныя).

Падзеі фільму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плянэта Хот згаданая ў V эпізодзе «Імпэрыя наносіць удар у адказ». Сюды перамясьціўся Паўстанцкі альянс па перамозе на Явіне. Аднак імпэрскі дроід-выведнік выкрыў месцазнаходжаньне іхняе базы «Эха» і самаліквідаваўся пасьля таго, як быў заўважаны Ханам Солам і Чубакам.

Падчас падрыхтоўкі паўстанцкіх сілаў да сыходу прыбывае 501-ы легіён галяктычнай арміі на чале з Дартам Вэйдэрам, і адступленьне паўстанцаў адбываецца з боем. Хоць Імпэрыя і атрымала перамогу ў бітве на Хоце, зьнішчыўшы паўстанцкую базу і захапіўшы вялікую колькасьць пэрсаналу і тэхнікі, паўстанцы здолелі зацягнуць час для пасьпяховага адступленьня з плянеты і зьнішчэньня кампрамэтуючай інфармацыі пра знаходжаньне паўстанцкага флёту.

Здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здымкі краявідаў плянэты часткова адбываліся ў нарвэскім Фінсэ, ролю паўстанцкіх жаўнераў гралі нарвэскія горныя ратаўнікі. Назва плянэты наводзіць алюзіі на асобу нацысцкага генэрала Германа Гота, а бітва падчас адыходу паўстанцаў — на бітву пад Сталінградам. Аднак у сусьвеце «Зорных войнаў» прынята, што сыстэма і плянэта названыя ў гонар джэдая лорда Хота.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]