Хоцімскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Хоцімскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Хоцімск
Насельніцтва (2009) 13 057[1]
Шчыльнасьць 15,2 чал./км²
Плошча 858,87[2] км²
Месцазнаходжаньне Хоцімскага раёну
Хоцімскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Хо́цімскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Хоцімскі раён мяжуе на захадзе і паўднёвым захадзе з Касьцюковіцкім (працягласьць граніцы — 45 км) і Клімавіцкім (25 км) раёнамі Магілёўскай вобласьці і зь Ершыцкім раёнам Смаленскай вобласьці (39 км), на поўначы — з Клятнянскім раёнам (15 км), на поўдні — з Сураскім раёнам (44 км) Бранскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.

Працягласьць раёну з поўначы на поўдзень — 46 км, а з усходу на захад — 32 км.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 ліпеня 1924 году быў створаны Хоцімскі раён.

З 27 верасьня 1938 году Хоцімск зьяўляецца гарадзкім пасёлкам.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельскіх населеных пунктаў — 93. Раён падзелены на 8 сельскіх саветаў: Батаеўскі, Баханскі, Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Вялікаліпаўскі, Забялышынскі, Трасьцінскі, Чарняўскі. Скасаваны сельсавет: Янаўскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 17,0 тыс.
  • 2006 год — 13,8 тыс.
  • 2009 год — 13 057[1] (перапіс)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хоцімскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў