Хром

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Хром (па-лацінску: Chromium) Cr — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 24. Мэтал шэра-стальнога колеру.

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па распаўсюджанасьці ў зямной кары займае 22-е месца. Зь мінэралаў найбольшае значэньне мае храміт FeO·Cr2O3. Радовішчы ў ПАР, Індыі, Расеі, Казахстане, Турцыі.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны спажывец — мэталюргія (дабаўкі ў сталь). Электралітычнае пакрыцьцё хромам жалезных вырабаў (храміраваньне) надае ім каразыйную стойкасьць. Хромавыя сплавы прымяняюцца ў машына- і прыборабудаваньні.

У тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасьці выкарыстоўваецца як фарбавальнік і як складовая частка дубільных раствораў.

Аксыд хрому прымяняецца пры вырошчваньні штучных рубінаў (лазэрная тэхніка, прыборабудаваньне, ювэлірная справа).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хромсховішча мультымэдыйных матэрыялаў