Хроніка Прускай зямлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вокладка Chronicon terrae Prussiae

Хроніка Прускай зямлі (па-лацінску: Chronicon terrae Prussiae) — першы летапісны звод па гісторыі Прусіі, створаны сьвятаром з Тэўтонскага ордэна Пятром Дзюзбургам[1][2] у 1320-я рокі ў Кёнігсбэргу (асноўная частка была скончаная ў 1326 годзе, а пазьней была дапісаная дадатковая частка, якая давяла апісаньне падзеяў да 1330).

Знайшоў хроніку Ян Геранім Хадкевіч у Румборскім касьцёле ў Інфлянтах і перадаў яе Мацею Стрыйкоўскаму, які ўвёў звод у шырокі навуковы ўжытак, надрукаваўшы ў сваёй Хроніцы Польскай вялікія ўрыўкі з працы нямецкага аўтара.

Звод складаўся з 4 кніжак. Трэцяя кніга прысьвечаная апісаньню войнаў Тэўтонскага ордэна з прусамі, жамойтамі і ліцьвінамі ў час ад 1231 да 1326 году. Асабліва падрабязнай хроніка робіцца, пачынаючы зь мяжы ХІІІ і ХIV стст. У гэты час аўтар мог быць ужо непасрэдным сьведкам некаторых падзеяў Bellum Lethowinorum. Дзюзбург, падобна, шырока карыстаўся вуснымі аповедамі сьведкаў, а таксама пісьмовымі справаздачамі, якія памежныя комтуры высылалі да вялікага маршала ў Кёнігзбэрг. Адным з прыкладаў такіх справаздачаў зьяўляюцца «Wegeberichte» з 80-х рокаў ХIV — дэталёвыя данясеньні крыжацкіх інфарматараў пра дарогі і паселішчы ў Літве.[3]

Гістарычныя зьвесткі маюць амаль выключна ваенна-геаграфічны характар.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Petri de Dusburg. Chronicon terrae Prussiae // SRP. Leipcig, 1861. Bd. 1. S. 3-219 (далей — Dusburg); Biskup M., Labuda G. Dzieje Zakonu krzyżackiego w Prusach. Gospodarka-Społeczeństwo-Państwo-Ideologia. Gdańsk, 1986. S. 524—526
  2. ^ Пятром Дусбургам (паводле Семянчук)
  3. ^ SRP. Leipcig, 1863. Bd. 2. S. 662—771.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]