Хрысьціна Лялько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрысьціна Лялько
Хрысьціна Аляксееўна Лялько
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 30 сакавіка 1956 (67 гадоў)
вёска Хадзюкі, Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналістка
Гады творчасьці З 1971-га
Жанр Паэзія, проза, пераклад
Мова Беларуская
Дэбют У лідзкай газэце «Уперад»
Значныя творы Навэла «Песьня»
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Хрысьціна Лялько (нар. 30 сакавіка 1956) — беларуская пісьменьніца, перакладніца і журналістка, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria». Пераклала на беларускую асобныя творы Яна Паўла II, Яна Твардоўскага і іншых.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідзкага раёну. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria», старшыня журы кінафэстывалю «Magnificat».

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя вершы апублікавала ў 1971 годзе ў лідзкай газэце «Уперад». Аўтарка кніг прозы «Дарога пад гару», «Сьвітанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй сьвету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі «Менск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасьвядомасьць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага ды іншыя тэалягічныя творы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1986 — Прэмія Ленінскага камсамола Беларускай ССР.
  • 18 сьнежня 2012 — Мэдаль «Bene merenti» (па-беларуску: «Заслужаным»). За вялікі ўклад у разьвіцьцё Касьцёла ў Беларусі.[1]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладзіслаў Сыракомля. Мінск : беглы агляд сучаснага стану Мінска / пераклад з польскай мовы Хрысьціны Лялько. — Мінск: Голас Радзімы, 1992. — 117 с. — 4730 ас.
  • Вітторыё Мэссоры. Пераступіць парог надзеі: Ян Павел ІІ адказвае на пытаньні Вітторыё Мэссоры = Przekroczyc prog nadziei: Jan Pawel II odpowiada na pytania Vittoria Messoriego. Lublin, 1994 / пераклад Хрысьціны Лялько. — Рым, Люблін, Мінск: Сінадальная бібліятэка, 1997. — 159 с.
  • Ян Павал II. Дар і таямніца : У пяцідзесятую гадавіну майго святарскага пасьвячэньня / пераклад Хрысьціны Лялько. — Непакалянаў: 1998. — 119 с.
  • Ян Павал II. Энцыклiка Fides et ratio святога айца Яна Паўла II да бiскупаў каталiцкага Касцёла пра адносiны памiж вераю i розумам / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2000. — 134 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6628-03-2
  • Кс. Эдвард Станек. З клопатам пра сумленьне : Развагі над Дэкалогам / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2002. — 183 с. — 5000 ас. — ISBN 985-6628-12-1
  • Ян Павал II. Устаньце, хадзем = Пераклад выд.: Wstancie, chodzmy! / Jan Pawel II. Krakow : Wydawnictwo sw. Stanislawa BM, 2004 / пераклад з польскай. — Мінск: Про Хрысто, 2008. — 183 с. — 1200 ас. — ISBN 978-985-6825-14-2
  • Ксёндз Ян Гурскі. Сустрэча з рэлігіямі = Spotkanie z religiami / ks. Jan Górski. Katowice : Wydawnictwo «Księgarnia św. Jacka», 2007 / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2009. — 166 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6825-20-3
  • Ксёндз Вацлаў Бурыла. Павінен быць хтосьці = Musi być ktoś: вершы / пераклад з польскай Хрыстыны Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2009. — 99 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-6825-26-5
  • Ян Твардоўскі. Разам з Табою = Rasem z Tobą: выбраныя вершы / пераклад з польскай Данута Бічэль, Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2011. — 309 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6825-64-7
  • Св. сястра Фаўстына Кавальская ZMBM. Дзённік : Божая Міласэрнасць у маёй душы = Dzienniczek. Miłoserdzie Boże w duszy mojej / Św. Siostra M. Faustyna Kowalska ZMBM. Kraków: Misericordia, 2011 / пераклад з польскай Крыстыны Лялько ; прадмова Т. Кандрусевича. — Мінск: Про Хрысто, 2014. — 1019 с. — 2500 ас. — ISBN 978-985-7074-19-8
  • Ян Твардоўскі. Перакажыце гэта далей = Powiedzcie to dalej: выбраныя вершы / укладаньне й пераклад з польскай Х. Лялько; прадмова Аляксандры Іваноўскай. — Мінск: Про Хрысто, 2018. — 127 с. — ISBN 978-985-7074-90-7
  • Ян Твардоўскі. Гэтыя тры... : выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў / пераклад Хрысьціны Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2019. — 171 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-7206-07-0
  • Ян Твардоўскі. Да Маці Божай = Do Matki Bożej : вершы / пераклад з польскай і укладаньне Х. Лялько ; аўтар уступнага артыкула Аляксандра Іваноўская. — Мінск: Про Хрысто, 2021. — 191 с. — ISBN 978-985-7206-52-0

Відэаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўдыёграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]