Хрэсьбіны (манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манэта «Хрэсьбіны», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Хрэсьбіны», 20 рублёў, авэрс

Памятная манэта «Хрэсьбіны» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 24 траўня 2009 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

Манэтаю ўваходзіць у сэрыю Сямейныя традыцыі славян.

Наміналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Срэбраная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.63 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
  • якасьць: «дыямэнт-анцыркулэйтэд» з выкарыстаньнем тампадруку
  • наклад: да 25000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 88 000 руб. бяз футляру, 101 140 з футлярам

Медна-нікелевая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: згары — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — выява бусла, які стаіць на дэкаратыўнай кампазыцыі з паўкола (вобраз зямелькі-карміцелькі), што ўтрымлівае ў сабе сымбалі сям’і, мацярынства, дзяцей і сонца; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтру на тле выявы дзіцяці ў адзежы для хрышчэньня, які знаходзіцца над купельлю. На кашулі — крыжык, выкананы тампадрукам. Згары дзьве выявы анёлаў і голуба; долу па-колу надпіс: «Хрэсьбіны».

Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мынца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • у 2010 годзе манэце прысуджана першае месца ў намінацыі «Міжнародная прэмія Вічэнца Нумізматыка» на 7-м міжнародным конкурсе "Міжнародная прэмія Вічэнца Нумізматыка і «Міжнародная прэмія Андрэа Паладзіа», які праходзіў у Італіі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]