Хуанхэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Хуанхэ
黄河
Хуанхэ
Хуанхэ ў сярэнім цячэньні, горад Ланьчжоў
Агульныя зьвесткі
Выток Тыбэцкае нагор'е
Вышыня вытоку 4500 м
Вусьце Жоўтае мора
Краіны басэйну Сьцяг Кітаю Кітай
Даўжыня 5 464 км
Сярэднегадавы сьцёк 2571 м³/с (вусьце)
Плошча басэйну 752 000 км²
Месцазнаходжаньне
Хуанхэ на мапе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хуанхэ́, састар. Хуан-Хэ (па-кітайску: 黄河) — рака ў Кітаі. У перакладзе з кітайскай мовы яе назва — «Жоўтая рака», што зьвязана з багацьцем насосаў, якія надаюць жаўтаватае адценьне яе водам. Менавіта дзякуючы ім мора, у якое ўпадае рака, называецца Жоўтым. Басэйн Хуанхэ лічыцца месцам фармаваньня і станаўленьня кітайскага этнасу.

Хуанхэ бярэ пачатак ува ўсходняй частцы Тыбэцкага нагор’я на вышыні больш за 4000 м, працякае праз возера Орын-Нур і Джарын-Нур, адгор’і горных масіваў Куньлунь і Наньшань. Пры перасячэньні Ардосу і Лёсавага плято ў сваім сярэднім цячэньні ўтварае вялікую лукавіны, далей праз цясьніны Шансійскіх гор выходзіць на Вялікую Кітайскую раўніну, па якой цячэ каля 700 км да ўпадзеньня ў Бохайскі заліў Жоўтага мора, фармуючы ў раёне ўпадзеньня дэльту. Па розных дадзеных даўжыня ракі складае ад 4670 км да 5464 км, а плошча ейнага басэйна ад 745 тыс. км² да 771 тыс. км². Сярэдні расход вады ў рацэ складае прыблізна 2000 м³ у сэкунду. Рака валодае мусонным рэжымам пры летнім разводзьдзі з уздымам ўзроўню вады да 5 м на раўнінах і да 20 м у гарах.

Размываючы Лёсавае плято і Шансійскія горы Хуанхэ штогод выносіць 1,3 мільярдаў тон ўзважаных наносаў, займаючы па гэтым паказчыку першае месца сярод усіх рэк сьвету. Інтэнсіўны адклад наносаў у ніжнім цячэньні павышае рэчышча, якое разьмешчана на вышынях ад 3 да 10 м вышэй прылеглых раўнінаў. У мэтах абароны ад паводак Хуанхэ і ейныя прытокі агароджаныя маштабнай сыстэмай дамбаў, сумарная даўжыня якіх складае каля 5 тыс. км. Прарывы ​​дамбаў прыводзілі да велізарных паводак і перасоўваньняў рэчышча. Гэта прыводзіла да гібелі вялікай колькасьці людзей і дало рацэ мянушку «Гора Кітаю». Максымальнае зафіксаванае перамяшчэньне рэчышча Хуанхэ склала каля 800 км.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хуанхэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў