Хуткасьць сьвятла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Хуткасьць сьвятла ў вакуўме (in vacuo) ёсьць фундамэнтальнай фізычнай канстантай і роўная дакладна 299 792 458 м/с (прыкладна 300 000 км/с). У сучаснай фізыцы гэтая фізычная велічыня ня ёсьць вынікам вымярэньня, гэта — яе дэфініцыя, паколькі якраз-ткі стандарт мэтру вызначаецца праз хуткасьць сьвятла (з 1983 году). Хуткасьць сьвятла ў вакуўме ў фізычных формулах абазначаецца лацінскай літарай c.

Хуткасьць сьвятла ня ў вакууме (у паветры, нейкім газе, іншым матэрыяле) заўсёды меншая, чым c. У спэцыяльных матэрыялах, якія маюць высокую аптычную шчыльнасьць, напрыклад, у кандэнсаце Базэ-Айнштайна, можна значна запаволіць сьвятло. У экспэрымэнтах 1999 году навукоўцы запаволілі сьвятло да 17 м/с, а ў 2003 годзе камандзе з Гарвардзкага ўнівэрсытэту і расейскага Фізычнага інстытута акадэміі навук (ФІАН) наагул здолелі спыніць сьвятло ў спэцыяльна падрыхтаваным нагрэтым газе рубідыю.

Канстанта c мае фундамэнтальнае значэньне для электрадынамікі і наагул для ўсяе фізыкі. Гэта хуткасьць, зь якой распаўсюджваецца электрамагнітнае выпраменьваньне. Гэта хуткасьць, зь якой пашыраецца гравітацыя. Нарэшце, гэта максымальная хуткасьць, зь якой можа распаўсюджвацца інфармацыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хуткасьць сьвятласховішча мультымэдыйных матэрыялаў