Хэйдэн Уайт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Хэйдэн Уайт (нар. 1928) - амэрыканскі гісторык гістарыяграфіі і културы, прафэсар гісторыі сьвядомасьці ва унівэрсытэце Каліфорніі ў Санта-Круз, прафэсар параўнаўчай літаратуры ў Стэнфардзкім унівэрсітэце. Найбольш вядомы праз сваю працу Metahistory: The Historical Imagination in Nineteenth-Century Europe (1973)

Мэтагісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэорыя Хэйдэна Ўайта, выкладзеная ў "Мэтагісторыі" засяроджвае ўвагу выключна на дасьледваньні гістарычнага тэксту або наратыву ў цэлым. Зрэшты “пераварот” Уайта і палягае ў тым, што ён падняў лінгвістычныя дасьледваньні ў гісторыі на новую прыступку, узровень тэкста ў цэлым. Пры гэтым аўтар, як ня дзіўна, ня ставіць сваё мэтай вынаходжаньне спосабу праверкі ісьціннасьці тэкстаў: у яго тэорыі паўстае выключнае імкненьне сьцвердзіць, раней не заўважанае пытаньне, сутнасьці афармленьня думак ці дасьледваньняў гісторыі самімі гісторыкамі ў тэкст. Пры гэтым працуюць як суб’ектыўныя фактары аўтарства, так і аб’ектыўныя рысы літаратурнай формы, якую набываюць гістарычныя наратывы. Хэйдэн Уайт выбудоўвае своеасаблівую сістэму ці “структуралісцкую сетку”, у якой існуюць усякага кшталту тэксты. Яна складаецца з чатырох тропаў, чатырох “спосабаў тлумачэньня”, чатырох “спосабаў аргумэнтацыі” і чатырох спосабаў “ідэалягічнай імплікацыі”. Сэнс у тым, што калі гісторык выбірае адзін з тропаў, гэта адразу ж прымушае выбраць пэўны спосаб тлумачэньня, аргумэнтацы і ідэалягічнай стратэгіі. Уайт не спрабуе нейкім чынам ацаніць выбар пэўным гісторыкам пэўнай канцэпцыі з пункту погляду іх аб’ектыўнасьці. Гэта ня ёсьць абвінавачваньне, бо аўтар канстатуе, што гісторыкі падсьвядома прыходзяць да выбару, аднаго з тропаў. Расчараванасьць пэўнага кола гісторыкаў якраз і палягала ў тым, што Уайт абсалютна абыякавы да праблемы рэпрэзэнтацыйнага посьпеху гістарычнага дасьледваньня.

Эвалюцыя поглядаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сваім адказе на крытыку Мэтагісторыі Уайт тлумачыць, што праца зьявілася пад моцным уплывам пануючага ў тагачаснай філязофіі структуралізма і канстатуе, што на сучасны момант ягоныя погляды зазналі пэўную эвалюцыю.

Па яго меркаваньні, усялякае апісаньне зьмяшчае мэтамову, якая санкцыянуе імёны рэчаў, суадносіны між рэчамі і характарыстыкамі. Яна і санкцыяную ўжываньне пэўнага вобразнага выказваньня ў якасьці літаральнага. Мэтамова, такім чынам, вырабляе правілы дыфэрынцыяцыі для адрозьненьня фігуры мовы ад літаральнай сутнасьці рэчы. Аднак адрозьненьні ў тым што неабходна зразумець літаральна, а што падаецца ў якасьці мэтафары канвэнцыянальныя (умоўныя), зыходзячы з мэтафарычнай прыроды самой мовы. Сама форма наратыву ёсьць прадукт афармленьня ў мэтафарычную абалонку мовы.

Уайт пагаджаецца з памылковасьцю свайго першапачатковага імкненьня перасоўваньня гісторыі з кола навук у літаратуру. Цяпер ён не характарызуе гістарычны наратыў словам “прыдумка”. Прадмет гістарычнага дыскурса ёсьць рэальны, у той час як літаратурнага – цалкам уяўны. Але Уайт прапануе пакінуць прыметнік літаратурны за гістарычным дыскурсам, спасылаючыся на выключную неабходнасьць гісторыкаў перадаваць зьмест сваіх дасьледваньняў, “гістарычную рэчаіснасьць” у літаратурнай форме. Таму для тлумачэньня ці дасьледваньня дыскурса, скіраванага на апісаньне гістарычнай рэчаіснасьці, мусіць выкарыстоўвацца лінгвістычная тэорыя, найперш тэорыя пісьмовага дыскурса.


Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • (1968) The Uses of History: Essays in Intellectual and Social History. Detroit: Wayne State University Press.
  • (1973) The Greco-Roman Tradition. New York: Harper & Row.
  • (1973) Metahistory: The Historical Imagination in Nineteenth-Century Europe. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (1978) Tropics of Discourse: Essays in Cultural Criticism. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (1982) Representing Kenneth Burke [Selected Papers from the English Institute, New Series, no. 6]. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (1987) The Content of the Form: Narrative Discourse and Historical Representation. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (1999) Figural Realism: Studies in the Mimesis Effect. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (2010) The Fiction of Narrative: Essays on History, Literature, and Theory, 1957-2007. Baltimore: The Johns Hopkins University Press. Ed. Robert Doran