Хёбн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Хёбн (па-ісьляндзку: Höfn) — горад і порт у Ісьляндыі.
Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Ісьляндыі, у рэгіёне Ёйстурлянд. Знаходзіцца на краі буйнога ледавіка Ісьляндыі — Ватнайёкюдль. Адлегласьць ад сталіцы краіны Рэйк'явіка складае каля 460 км. Насельніцтва — 1783 чалавек (2004 год). Асноўны занятак мясцовых жыхароў — рыбалоўства. Штогод у канцы чэрвеня ў Хёбне ладзіцца фэстываль рыбака («Лобстэр-фестываль»).
У горадзе пабудаваны аэрапорт, зь якога ладзяцца палёты па ўсёй Ісьляндыі.
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Свавар Гуднасан — мастак
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Хёбн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў