Хімік-СКА Наваполацак
Хі́мік-СКА — хакейны клюб з Наваполацка.
Зьмест |
Назвы [рэдагаваць]
Спартыўныя вынікі [рэдагаваць]
Чэмпіянат Беларусі [рэдагаваць]
«Хімік» неаднаразова быў прызэрам Чэмпыянатаў БССР з хакею:
- 1979 - 1980: 3 месца
- 1980 - 1981: 3 месца
- 1982 - 1983: 3 месца
- 1984 - 1985: 3 месца
- 1985 - 1986: 2 месца
- 1986 - 1987: 2 месца
- 1988 - 1989: 2 месца
- 1989 - 1990: 1 месца
Каманда «Хімік-СКА» («Палімір», «Хімік») - адна з двох камандаў, што бралі ўдзел ва ўсіх чэмпыянатах незалежнай Беларусі (другая такая каманда - гарадзенскі «Нёман»):
- 1992 - 1993: 3 месца
- 1993 - 1994: 3 месца
- 1994 - 1995: 2 месца
- 1995 - 1996: 1 месца
- 1996 - 1997: 1 месца
- 1997 - 1998: 2 месца
- 1998 - 1999: 3 месца
- 1999 - 2000: 4 месца
- 2000 - 2001: 3 месца
- 2001 - 2002: 6 месца
- 2002 - 2003: 7 месца
- 2003 - 2004: 7 месца
- 2004 - 2005: 8 месца
- 2005 - 2006: 10 месца
Посьпехі 1990-х гадоў, аднак, некалькі дэвальвуецца малой колькасьцю ўдзельнікаў: у 1996 - 2000 гг. іх было ўсяго 4.
Чэмпіянат УЭХЛ [рэдагаваць]
Кантынэнтальны кубак [рэдагаваць]
- 1997 г., 14 - 16 лістапада: трэці этап, група O. Наваполацак. «Палімір» заняў 4-е (апошняе) месца ў групе, саступіўшы камандам «Салават Юлаеў» (Уфа), «Мэталург» (Магнітагорск) і «Юніорс-Эсаміка» (Рыга)
- 1998 г., 9 - 11 верасьня: першы этап, група J. Наваполацак. «Палімір» заняў 1-е месца ў групе, перамогшы каманды «Сокал» (Кіеў), «Беркут-ПВО» (Кіеў) і «Крэнгольм» (Эстонія). У трэцім этапе, групе P, які адбыўся 13 - 15 лiстапада ў Яраслаўлі, «Палімір» заняў 3-е месца, саступіўшы камандам «Авангард» (Омск), Тарпэда (Яраслаўль), але перамогшы гарадзенскі «Нёман».
Трэнэры [рэдагаваць]
Найбольшых посьпехаў наваполацкі клюб дасягнуў пад кіраўніцтвам Уладзімера Меленчука.
Хакеісты [рэдагаваць]
Бадай, самы легендарны з хакеістаў наваполацкага клюбу - былы варатар нацыянальнай зборнай Аляксандар Шумідуб. Пасьля заканчэньня кар'еры ён нейкі час працаваў у трэнэрскім штабе наваполацкай каманды.
Навапалачане ў зборнай Беларусі [рэдагаваць]
Наваполацак зьяўляецца стабільным пастачальнікам хакеістаў у нацыянальную зборную Беларусі. У склад цяперашняй сборнай Беларусі ўваходзяць навапалачане Андрэй Касцыцын ды Сяргей Задзяленаў.