Хімінічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хімінічы
трансьліт. Chiminičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Вусьценскі
Насельніцтва: 5 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211008[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′3″ пн. ш. 30°14′40″ у. д. / 54.48417° пн. ш. 30.24444° у. д. / 54.48417; 30.24444Каардынаты: 54°29′3″ пн. ш. 30°14′40″ у. д. / 54.48417° пн. ш. 30.24444° у. д. / 54.48417; 30.24444
Хімінічы на мапе Беларусі ±
Хімінічы
Хімінічы
Хімінічы
Хімінічы
Хімінічы
Хімінічы

Хіміні́чы[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Хімінічы ўваходзяць у склад Вусьценскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стаіць унізе ўзгорка абапал ручая на дзьве вуліцы, якія сыходзяцца пад прамым вуглом. На другім беразе некалі быў хутар з 3—5 хат. Да 1772 году ў складзе маёнтку Барань Радзівілаў. У 1782 годзе належала Барзову М. У.: 15 двароў, 64 мужчыны і 62 жанчыны сялян[3]. Пасьля 1872 году спадчына Мянжынскага І. А. З 1923 году ў Баранскай воласьці Аршанскага павету. З 1930 году ў складзе калгасу «Шлях сацыялізму». у 1940 годзе — 37 двароў, 135 жыхароў. Па стане на 1998 год — 13 хат. Сядзібы тыповыя для навакольля: 50 сотак зямлі, 2—3-х камерная хата (ганак, сенцы, жыльлёвы пакой з рускай печкай), хлеў (з пуняй, пакоем для каровы і сьвіней), павець для дроваў, пограб. У вёсцы жыў лясьнік, які заведаваў вялікім лясгасам і заказьнікам навокал. Жыхары свабодна карысталіся лесам і яго карысьцямі. Моладзь хадзіла і езьдзіла на роварах за 1,5 км на працу у суседні гарадок Барань на працу у інструмэнтальны завод. На паўднёвым ускраі вёскі стаяў млын, кароўнік, канюшня. Тут жа было футбольнае поле, на якое зьбіраліся на гульні каманды з суседніх вёсак Бранцава, Барэйшава, Барані і Белева[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 5 чалавек
  • 1999 год — 18 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 68
  3. ^ Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 1355, воп. 1, спр. 716.
  4. ^ Памяць: Орша. Аршанскі раён. Кн. 2-я. Мн., 2000. Стар. 518