Хімічная сувязь
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Хімічная сувязь — узаемадзеяньне паміж атамамі, дзякуючы якому магчымае ўтварэньне рэчыва, якое складаецца з двух і больш атамаў. Хімічная сувязь абумоўленая прыцяжэньнем паміж электронамі і атамнымі ядрамі, або паміж дыполямі — за лік электрамагнітнага ўзаемадзеяньня. Хімічныя сувязі адрозьніваюць па моцы прыцяжэньня: існуюць «моцныя сувязі», такія як кавалентная або іённая, і «слабыя сувязі», напрыклад, дыполь-дыпольнае ўзаемадзеяньне, дыспэрсійныя сілы Лёндана і вадародная сувязь.
| Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |