Хіміятэрапія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Хіміётэрапіялячэньне якога-небудзь інфэкцыйнага, паразытарнага або злаякаснага захворваньня з дапамогай атрутаў або таксінаў, якія пагібельна ўзьдзейнічаюць на інфэкцыйны агент — узбуджальнік захворваньня, на паразітаў або на клеткі злаякасных пухлін пры параўнальна меншым адмоўным узьдзеяньні на арганізм гаспадара. Яд або таксін пры гэтым завецца хіміяпрэпаратам, або хіміётэрапэўтычным агентам.

У адрозьненьне ад фармакатэрапіі, у якой маецца ўсяго два ўдзельнікі — фармакалягічны агент (лекі) і арганізм, які падвяргаецца яго ўзьдзеяньню, падчас хіміётэрапіі маецца тры ўдзельнікі — хіміятэрапэўтычны агент, арганізм гаспадара і падлеглы забіцьцю паразыт, інфэкцыйны агент або клон злаякасных пухлінавых клетак.

Адрозьніваюцца і мэты: мэтай фармакатэрапіі зьяўляецца карэкцыя тых або іншых парушэньняў жыцьцядзейнасьці арганізма, узнаўленьне або паляпшэньне функцыяў паражаных захворваньнем органаў і сыстэм. Мэтай жа хіміётэрапіі зьяўляецца зьнішчэньне, забойства або, прынамсі, тармажэньне размнажэньня паразітаў, інфэкцыйных агентаў або злаякасных клетак, па магчымасьці зь меншым пашкоджвальным дзеяньні на арганізм гаспадара. Нармалізацыя жыцьцядзейнасьці і паляпшэньне функцыяў паражаных органаў і сыстэм пры гэтым дасягаюцца другасна, як сьледзтва зьнішчэньня або паслабленьня чыньніку, які выклікаў захворваньне — інфэкцыі, пухліны або паразытарнай інвазіі.

У адпаведнасьці з тым, на зьнішчэньне чаго накіраваная хіміётэрапія, вылучаюць:

  • антыбактэрыйную хіміётэрапію, або антыбіётыкатэрапію;
  • супрацьгрыбковую хіміётэрапію;
  • супрацьпухлінавую хіміётэрапію;
  • супрацьвірусную хіміётэрапію;
  • супрацьпаразытарную хіміётэрапію, у прыватнасьці антыгельмінтную, супрацьмалярыйную і інш.