Хімія цьвёрдага цела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Хімія цьвёрдага целанавука аб сынтэзе, структуры, уласьцівасьцях і ўжываньні цьвёрдых матэрыялаў.

Асноўныя задачы хіміі цьвёрдага цела гэта:

  • усталяваньне ўзаемасувязі структуры цьвёрдых целаў зь іх уласьцівасьцямі
  • распрацоўка матэрыялаў з палепшанымі эксплуатацыйнымі ўласьцівасьцямі
  • тэорыі і мадэлі структуры рэакцыйнай здольнасьці цьвёрдых целаў.

Хімія цьвёрдага цела можа быць разгледжаная як пасьлядоўнасьць узаемазлучаных абласьцей фізычнай хіміі, такіх як хімічная сувязь у цьвёрдых целах, асновы статыстычнай фізыкі цьвёрдага цела, хімія дэфэктаў структуры, фазавыя дыяграмы, хімічныя і фізыка-хімічныя ператварэньні ў цьвёрдых целах.

У хіміі цьвёрдага цела выкарыстоўваецца шырокі набор мэтадаў сынтэзу з ужываньнем нізкіх і звышвысокіх тэмпэратураў, рэкордна высокіх ціскаў і звышглыбокага вакууму, цэнтрабежных палёў, разнастайных фізычных мэтадаў актываваньня працэсаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вест А. Химия твердого тела. Теория и приложения. Т. 1, 2. М .: Мир, 1988.
  • А.В.Кнотько, И.А.Пресняков, Ю.Д.Третьяков, Химия твердого тела. 2006. ISBN 5-7695-2262-3