Хірургічныя пальчаткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хірургічная пальчатка зь лятэксу

Хірургі́чныя пальча́ткі — аднаразовыя пальчаткі, якія зьяўляюцца мэдычнаю прыналежнасьцю для забесьпячэньня бясьпекі пэрсаналу і пацыента. Яны забясьпечваюць санітарыю ў лякарных умовах, абмяжоўваюць ўзьдзеяньне на пацыентаў інфэкцыйных рэчываў. Пальчаткі таксама служаць для абароны мэдычных работнікаў ад захворваньняў у выпадку кантакту з вадкасьцямі арганізма.