Хіт Лэджэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Хіт Лэджэр
Heath Ledger
Фота
Імя пры нараджэньні: Хіткліф Эндру Лэджэр
Дата нараджэньня: 4 красавіка 1979
Месца нараджэньня: Сьцяг Аўстраліі Пэрт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія
Дата сьмерці: 22 студзеня 2008
Месца сьмерці: Сьцяг ЗША Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства: Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Прафэсія: актор
Кар'ера: 19962008
IMDb: ID 0005132

Хіт Лэ́джэр (па-ангельску: Heath Ledger; 4 красавіка 1979, Пэрт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія22 студзеня 2008, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — вядомы аўстралійскі актор, намінаваны на «Оскара».

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Хіткліф Эндру Лэджэр нарадзіўся ў горадзе Пэрт (Заходняя Аўстралія). Маці – Сэлі Лэджэр Бэлл, настаўніца францускай, яе продкі паходзяць з шатляндзкага клана Кэмпбэл; бацька – Кім Лэджэр, аўтагоньнік і горны інжынэр з вядомай у Пэрце сям'і. Хіт і яго сястра Кэтрын былі названыя бацькамі ў гонар герояў рамана Эмілі Бронтэ «Навальнічны перавал». Бацькі разьвяліся, калі Хіту было 10 гадоў, хлопчык застаўся з маці, але працягваў падтрымліваць добрыя адносіны і з бацькам.

Падчас вучобы ў Гілфардзкай граматычнай школе для хлопчыкаў, Хіткліф актыўна займаўся спортам у школьнай хакейнай камандзе, захапляўся танцамі, а акрамя таго гуляў у школьнай тэатральнай студыі. У 15 гадоў ён стаў кіраўніком школьнай акторскай каманды, якая прымала ўдзел у спаборніцтвах і канчаткова зрабіў выбар у карысьць акторскай прафэсіі.

[рэдагаваць] Сьмерць

22 студзеня 2008 года в 15:31 Хіт Лэджэр быў знойдзены мёртвым у сваёй Нью-Ёркскай кватэры на Манхэтэне.

Выкрыцьцё не змагло ўсталяваць дакладны чыньнік сьмерці, таму спатрэбілася правесьці дадатковую таксікалягічную экспэртызу, па выніках якой была абвешчаная афіцыйная прычына сьмерці Лэджера — вострая інтаксікацыя, выкліканая сумесным дзеяньнем болесуцішальных, снатворных і антыдэпрэсантаў (аксікадона, гідракадона, дыязэпама, тэмазэпама, альпразалама і даксіламіна). [1]

Актор пакутаваў ад дэпрэсіі, выкліканай парывам адносін з Мішэль Ўільямс.

Цела актора было адпраўлена ў Аўстралію. 9 лютага 2008 года ён быў пахаваны на радзіме, у горадзе Пэрт. Разьвітацца з Хітам Лэджэрам прыйшлі каля паўтысячы чалавек, у тым ліку і былая нявеста актора Мішэль Ўільямс, а таксама акторка Кэйт Бланшэт.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Актер Хит Леджер умер от случайной передозировки лекарств - экспертиза (рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Хіт Лэджэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады