ЦСКА Масква (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЦСКА
Поўная назва па-беларуску: ЦСКА (Масква)
Заснаваны 1911
Горад Масква, Расея
Стадыён ВЭБ Арэна
Умяшчальнасьць: 30 000
Кіраўнік Яўген Гінер[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

ЦСКА (па-расейску: Центральный спортивный клуб армии) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Шасьціразовы чэмпіён Расеі, васьміразовы ўладальнік Кубка Расеі. Сяміразовы чэмпіён СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2005). ЦСКА зьяўляецца адным з найстарэйшых і самых тытулаваных расейскіх клюбаў у постсавецкай гісторыі[1], які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (таварыства аматараў лыжнага спорту), заснаванага ў 1911 годзе.

У сэзоне 2009—2010 гадоў ЦСКА выйшаў у першы раз у сваёй гісторыі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Тады расейская каманда сустракалася з гішпанскай «Сэвільляй» і паводле вынікаў сустрэч ЦСКА перайшлі ў наступны раўнд, дзе з аднолькавым лікам 0:1 саступілі італьянскаму «Інтэру».

ЦСКА зьяўляецца трэцім самым папулярным клюбам у Расеі пасьля «Спартаку» й «Зэніту»[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1911—1935[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмблема ТАЛС

Гісторыя футбольнага клюбу ЦСКА пачалася ў 1911 годзе, калі ў Таварыстве аматараў лыжнага спорту (ТАЛС) была арганізавана футбольная сэкцыя[3]. На базе гэтай футбольнай сэкцыі было сфарміравана тры каманды, якія ў тым жа годзе ўпершыню прынялі ўдзел у чэмпіянаце Масквы ў клясе «Б». 14 (27) жніўня 1911 году быў згуляны першы афіцыйны матч каманды ТАЛС з клюбам «Вэга». Матч скончыўся перамогай футбалістаў ТАЛС зь лікам 6:2. У 1917 годзе каманда заваявала першае месца ў Казанскай лізе (першынстве камандаў, якія разьмяшчаліся ў дачных мясцовасьцях уздоўж Казанскай чыгункі) і выйшла ў «А» чэмпіянату Масквы, дзе выступала да 1922 году.

Пасьля сэзону 1917 году частка другой каманды ТАЛС перайшла ў першую. У 1921 годзе ў восеньскім першынстве Масквы (Кубку Фульда) чэмпіён вызначаўся ў «залатым матчы», у якім прымалі ўдзел каманды ТАЛС і КФС. Каманда КФС перамагла зь лікам 6:0. У сэзоне 1922 году футбалісты ТАЛС перамаглі ў вясновым чэмпіянаце Масквы й занялі другое месца ў восеньскім[4]. У тым жа годзе ТАЛС перамагла ў розыгрышу «Кубку КФС — Каламягі», у фінале якога па рэглямэнце сустракаліся пераможцы першай і другой ліг маскоўскага чэмпіянату, і «Кубак Сталіца» у якім сустракаліся чэмпіёны Масквы й Петраграда. Сэзон 1922 году быў апошнім, у якім каманда выступала пад назвай ТАЛС.

У сэзоне 1923 году ў савецкім спорце наступілі перамены. «Буржуазны» спорт вырашылі паставіць на сацыялістычныя рэйкі. Усе старыя спартовыя таварыствы былі зачыненыя альбо расфармаваныя, а на іхняй аснове былі ўтвораны ведамасныя каманды. Усе чальцы «старых» камандаў залічваліся ў адпаведныя ведамствы, а маёмасьць (у тым ліку стадыёны й спортпляцоўкі) перадаваліся новым камандам[5]. Спартоўцы ТАЛС ўліліся ў наваствораную супольнасьць Досьледна-паказальнай пляцоўцы Ўсевобуча (ДППУ), створаная пад крылом Чырвонай арміі. Сярод асноўных мэтаў ДППУ значыліся праца па агульнай і ваеннай падрыхтоўцы дапрызыўнікоў і фізычнае аздараўленьне дапрызыўнікоў і байцоў Чырвонай арміі[6].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Бразыліі Аб Келвэн 2001
4 Сьцяг Бразыліі Аб Віліян Роша 1995
5 Сьцяг Сэрбіі ПА Саша Зьдзелар 1995
6 Сьцяг Расеі ПА Максім Мухін 2001
7 Сьцяг Чылі Нап Віктар Давіля 1997
9 Сьцяг Расеі Нап Фёдар Чалаў 1998
10 Сьцяг Расеі ПА Іван Аблякоў 1998
11 Сьцяг Расеі Нап Тамерлан Мусаеў 2001
14 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Набабкін 1986
17 Сьцяг Расеі Нап Кірыл Глебаў 2005
19 Сьцяг Альжыру ПА Сыд Агмэд Айсаўі 2005
21 Сьцяг Узбэкістана ПА Абасбэк Файзулаеў 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Гаіч 1996
27 Сьцяг Бразыліі Аб Мойзэс 1995
31 Сьцяг Расеі ПА Мацьвей Кісьляк 2005
35 Сьцяг Расеі Бр Ігар Акінфееў (капітан) 1986
49 Сьцяг Расеі Бр Уладзіслаў Торап 2003
68 Сьцяг Расеі Аб Міхаіл Радно 2005
77 Сьцяг Расеі Аб Ільля Агапаў 2001
78 Сьцяг Расеі Аб Ігар Дзівееў 1999
88 Сьцяг Чылі ПА Віктар Мэндэс 1999
90 Сьцяг Расеі Аб Мацьвей Лукін 2004
91 Сьцяг Расеі Нап Антон Забалотны 1991
96 Сьцяг Ірану Аб Аміргасэйн Рэйвандзі (ар. КІА) 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЦСКА: 13-й Титул!. Sport-express.ru.
  2. ^ Classement des clubs les plus populaires en Russie. Soccers.fr
  3. ^ Футболисты, стр. 2. Pfc-cska.com.
  4. ^ Среди сильнейших, стр. 4. Pfc-cska.com.
  5. ^ Журнал «Великие клубы». «ЦСКА ч. 1» № 12 (12) 2006 г., стр. 7
  6. ^ «Под флагом Всевобуча», стр. 4. Pfc-cska.com.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]