Цараўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цараўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Цараўцы
Дата ўтварэньня 15 лютага 1935
Насельніцтва
  • 2245 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Цараўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Цараўцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Цараўскі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. Цэнтр — вёска Цараўцы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР.

15 лютага 1935 года цэнтар сельсавету перайменаваны ў Кірава, а сельсавет у Кіраўскі. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. 10 ліпеня 1939 году ў склад Чапялёўскага сельсавету Старобінскага раёну перададзена вёска Шабунькі[1].

З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Іванаагародніцкага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Навадворцы[2].

10 траўня 1960 году ў склад сельсавету з Ісернскага сельсавету перададзены вёскі Іграева і Працавічы[3]. 22 верасьня 1980 году цэнтар сельсавету вернуты ў вёску Кірава.

12 траўня 2020 году скасавана вёска Малая Падзер (увайшла ў склад Слуцку)[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 2653 чалавекі[5], зь іх 94,5% — беларусы, 4,4% — расейцы[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 июля 1939 г. О присоединении деревни Шабуньки Кировского сельсовета, Слуцкого района, к Чепелёвскому сельсовету, Старобинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. ^ Решение Слуцкого районного Совета депутатов от 12 мая 2020 г. № 114 Об упразднении деревни Малая Падерь Кировского сельсовета Слуцкого района
  5. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году  (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]