Царква
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Царква́ — храм у хрысьціянстве.
Праваслаўная або каталіцкая царква (храм) складаюцца як мінімум з алтарнай часткі (у праваслаўі, як правіла, арыентаванай на усход) і прымыкальнай да яе памяшканьня для тых хто моліцца. У большасьці пратэстанцкіх цэркваў алтароў няма (за выключэньнем лютэранства, англіканства і некаторых іншых кірункаў).
Звычайна праваслаўная або каталіцкая царква складаюцца з некалькіх узаемазлучаных частак.
Галоўная царква горада або кляштара звычайна завецца саборам
У праваслаўнай архітэктуры колькасьць купалаў (главаў) на цэрквы мае сваё значэньне. Адзін купал ставіцца ў гонар адзінага Бога, тры — у гонар Святой Троіцы, пяць — у гонар Выратавальніка і чатырох Эвангелістаў, сем — у гонар сямі таемстваў, трынаццаць — Выратавальнік і дванаццаць апосталаў.

