Царква Сьвятой Тройцы (Дуброўна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Места Дуброўна
Каардынаты 54°34′53″ пн. ш. 30°42′29″ у. д. / 54.58139° пн. ш. 30.70806° у. д. / 54.58139; 30.70806Каардынаты: 54°34′53″ пн. ш. 30°42′29″ у. д. / 54.58139° пн. ш. 30.70806° у. д. / 54.58139; 30.70806
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1809
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́й Тро́йцы — помнік архітэктуры пачатку XIX ст. у Дуброўне. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1941—1944 гг.

Мураваную царкву ў Дуброўне збудавалі ў 1809 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У царкве выявіўся сынтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідзтва і рысаў клясыцызму. Гэта 1-купальны храм падоўжна-восевай кампазыцыі. Улучае галоўны аб’ём, апсыду і бабінец. На галоўным (паўднёва-заходнім) фасадзе бабінца знаходзіцца званіца. Галоўны ўваход і бакавыя сьцены асноўнага аб’ёму вылучаюцца франтонамі. Аконныя праёмы завяршаюцца сандрыкамі.

Усярэдзіне вылучаецца ўвянчаны купалам цэнтральны 2-ярусны аб’ём, беспасярэдне зь якім злучаюцца бабінец і алтар[1]. У інтэр’еры захоўваюцца абразы першай паловы XIX ст. «Сьвятая радзіна» і «Таемная вячэра»[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаслабодзкая, 3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Якімовіч Ю. Пакроўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. — С. 262.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5. — С. 204.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Шынкевіч А. Падарожжа па Дняпры. Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Ворша, 1994. — 40 с. — С. 7.
  • Якімовіч Ю. Пакроўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. — С. 262.
  • Шинкевич А. Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина. — Барань, 2013. — 844 с — С. 314.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000455