Царква Нараджэньня Божае Маці (Грэск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бажніца
Царква Нараджэньня Божае Маці
Краіна Беларусь
Мястэчка Грэск
Каардынаты 53°10′8″ пн. ш. 27°29′31″ у. д. / 53.16889° пн. ш. 27.49194° у. д. / 53.16889; 27.49194Каардынаты: 53°10′8″ пн. ш. 27°29′31″ у. д. / 53.16889° пн. ш. 27.49194° у. д. / 53.16889; 27.49194
Дата заснаваньня 1590
Асноўныя даты:
1800далучэньне парафіі да праваслаўя
1848зьнікненьне царквы ў выніку пажару
1933зруйнаваньне царквы бальшавікамі
Царква Нараджэньня Божае Маці на мапе Беларусі
Царква Нараджэньня Божае Маці
Царква Нараджэньня Божае Маці
Царква Нараджэньня Божае Маці

Царква Нараджэньня Божае Маці — царква ў Грэску Слуцкага раёну Менскае вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэская Царква Нараджэньня Божае Маці — царква ўпершыню згадваецца ў 1590 року. Пасьля Берасьцейскае уніі сталася грэка-каталіцкаю царквою.

Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 року і далучэньня Случчыны да Расейскае імпэрыі царква і ейная парафія былі пераведзеныя ў праваслаўе. Гэтак у 1795 року былі далучаныя да праваслаўе прыпісныя цэрквы ў вёсках Ануфровічах і Куліках, а ў 1800 року да праваслаўя далучылі самую Царкву Нараджэньня Божае Маці [1].

У 1848 року ў выніку пажару царква згарэла, пасьля чаго быў пабудаваны новы будынак яе.

У 1933 бальшавікі зруйнавалі царкву[2]. Сьвятар Уладзімер Ляляўскі, які працаваў у храме з 1917 року — арыштаваны й прысуджаны[3].

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998 року ў будынку колішняга кінатэатра адчыненая парафія Царквы Нараджэньня Маці Божае[4].

Абразы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Царкве Нараджэньня Божае Маці ад 2002 року міраструменяць цудадзейны абраз Казанскае Маці Божае[5] й рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грэка-каталіцкія цэрквы Слуцкага павету Менскае губэрні. Сайт Згуртаваньня Беларускае Шляхты.
  2. ^ Чудотворная икона в Греске. Штандар Юнацтва. 6 студзеня 2010 року. (рас.)
  3. ^ Ляляўскі (Лелявский) Уладзімір.(недаступная спасылка) / Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
  4. ^ Сымбаль апошняе надзеі Інфа-Кур’ер, 22 лістапада 2007 году. (рас.)
  5. ^ Микашевичи-Туров-Греск. Свято-Елисаветинский монастырь в Минске. (рас.)
  6. ^ Паломничество по маршруту Греск-Слуцк состоится 16 мая. Православный дайджест новостей. (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікіцінскі У. Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання: м. Грэск // Наш край. 1929. №1 (40). С. 38 – 42.