Царства Польскае
| Царства Польскае Царство Польское, Królestwo Polskie |
|||
|
|||
| Афіцыйная мова | расейская, польская | ||
| Сталіца | Варшава | ||
| Форма кіраваньня | |||
| Плошча • агульная |
127 тыс. км² |
||
| Насельніцтва • агульнае (1816) |
2, 7 млн чал |
||
Царства Польскае (Польскае каралеўства, Кангрэсавая Польшча, «кангрэсоўка», па-расейску: Царство Польское, па-польску: Królestwo Polskie) — залежная тэрыторыя ў Эўропе, якая знаходзілася ў вуніі з Расейскай імпэрыяй з 1815 па 1917 гады.
Пасьля Венскага кангрэса Расея атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае герцагства Пазнанскае, Аўстрыя — Галіччыну.
Ад гэтага кангрэсу утвораныя неафіцыйныя назвы тэрыторыі «кангрэсавая Польшча» (па-польску: Królestwo Kongresowe) і «кангрэсоўка» (па-польску: Kongresówka).
Зьмест |
Разьмяшчэньне [рэдагаваць]
Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км^(2), насельніцтва 2, 7 млн. чал. (1816).
Адміністрацыйнае дзяленьне [рэдагаваць]
| Губэрня | губэрнскі горад | Пляц,тыс. км2 | Насельніцтва, тыс. чал.,1905 |
|---|---|---|---|
| Варшаўская губэрня | Варшава | 17,6 | 2233 |
| Каліская губэрня | Каліш | 11,3 | 964 |
| Кялецкая губэрня | Кельцы | 10,2 | 899 |
| Ломжынская губэрня | Ломжа | 10,6 | 645 |
| Люблінская губэрня | Люблін | 16,9 | 1341 |
| Пётркоўская губэрня | Пётркаў | 12,2 | 1640 |
| Плоцкая губэрня | Плоцк | 9,4 | 613 |
| Радамская губэрня | Радам | 12,4 | 917 |
| Сядлецкая губэрня | Седльцы | 14,3 | 894 |
| Сувалцкая губэрня | Сувалкі | 12,4 | 629 |
Палітыка [рэдагаваць]
Польшча была зьвязаная з Расеяй асабістай уніяй. Главой дзяржавы быў Цар Польскі (польск. Kro'l Polski). Царамі Польскімі ў гэты пэрыяд станавіліся імпэратары Расеі. Першапачаткова меркавалася, што для таго, каб заняць польскі трон, яны абавязкова павінны каранавацца ў Варшаве, аднак у рэальнасьці гэта зрабіў толькі Мікалай I у 1829 годзе.
У 1867 г. было зацьверджана Палажэньне аб губэрнскім і павятовым кіраваньні, у адпаведнасьці з якім Царства Польскае было падзеленае на 10 губэрняў па тыпе расійскіх. У 1866—1871 гг. былі скасаваныя адзіныя органы кіраваньня Польшчай — Дзяржаўная рада, Адміністрацыйная рада, урадавыя камісіі і Выканаўчы камітэт. Польскае каралеўства як аўтаномная дзяржаўная адзінка фактычна перастала існаваць, ператварыўшыся ў Прывісьлінскі край, які складаўся з уніфікаваных па расійскім узоры губэрняў. Аналягічныя мерапрыемствы праводзіліся і ў сфэры заканадаўства: у 1866 г. на Польшчу было распаўсюджанае дзеяньне расейскага крымінальнага кодэксу, у 1875 г. судаводзтва было перакладзена на расейскую мову.
Сталіца — Варшава.
Намесьнікі Царства Польскага [рэдагаваць]
- 22 сакавіка 1832-20 студзеня 1856 — генэрал-ад'ютант, генэрал-фельдмаршал Іван Паскевіч
- 20 студзеня 1856-18 траўня 1861 — генэрал-ад'ютант, генэрал ад артылерыі Міхаіл Гарчакоў
- 16 траўня 1861-1 жніўня 1861 — генэрал ад артылерыі Мікалай Сухазанет, в. а.
- 6 жніўня 1861-9 кастрычніка 1861 — генэрал-ад'ютант, генэрал ад кавалерыі Карл Ламбэрт
- 9 кастрычніка 1861-16 чэрвеня 1862 — генэрал ад інфантэрыі Аляксандар Лідэрс
- 16 кастрычніка-27 кастрычніка 1861 — генэрал ад артылерыі Мікалай Сухазанет, в.а.
- 16 чэрвеня 1862-19 кастрычніка 1863 — генэрал-ад'ютант, генэрал-адмірал вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч
- травень 1863-6 студзеня 1874 — генэрал-ад'ютант, генэрал-фельдмаршал, граф Фёдар Бэрг.
Царства Польскае і Беларусь [рэдагаваць]
У Сувалцкую губэрню ўваходзілі паўночна-заходнія землі сёньняшняга Гарадзенскага раёну Беларусі (т.зв. Сапоцкіншчына).
Гэта абумовіла адрознасьць ад агульнабеларускага ў разьвіцьці гэтай тэрыторыі. Гэтак, напраклад, грэка-каталіцтва было тут скасавана толькі ў 1870-х, а большасьці жыхароў, не жадаючы пераходзіць у праваслаўе, выбрала пасьля 1905 году рыма-каталіцтва.