Царыца Саўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Царыца Саўская (на іўрыце: מלכת שְׁבָא, Малка́т Шва́, па-пэрсыдзку: ملكة سبأ‎, Маліка́т Са́ба), X стагодзьдзе да н. э. — легендарная кіраўніца Арабскага царства Саба (Шэба), чый візіт у Ерусалім да ізраільскага цара Саламона апісаны ў Бібліі.

Імя гэтай кіраўніцы ў Бібліі не згадваецца. У больш позніх арабскіх тэкстах яна завецца Балкіс (Білкіс, эўрапеізір. — Балкіда), а ў этыёпскіх легендах — Македа. У масавай англамоўнай культуры назва яе краіны, Шэба, часам памылкова прымаецца за асабістае імя.

Хоць гістарычнае існаваньне царыцы не даказана, яе вобраз аказаў значны ўплыў на фальклёр і літаратуру многіх народаў Эўропы, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.