Цеплавая энэргія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Цеплава́я энэ́ргія — форма энэргіі, звязаная з рухам атамаў, малекул або іншых часьціц зь якіх складаецца цела. Па ісьце цеплавая энэргія — гэта энэргія мэханічных ваганьняў структурных элемэнтаў рэчыва (будзь то атамы, малекулы або зараджаныя часьціцы). Цеплавая энэргія цела таксама завецца ўнутранай энэргіяй.
Цеплавая энэргія можа вылучацца дзякуючы хімічным рэакцыям (гарэньне), ядзерным рэакцыям (ядзерны сынтэз), мэханічным узаемадзеяньням (трэньне). Цеплыня можа перадавацца паміж целамі з дапамогай цеплаправоднасьці, канвэкцыі або выпраменьваньні.

