Цеплазабясьпячэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Цеплазабясьпячэньне - сыстэма забясьпячэньня цеплынёй збудаваньняў і прамысловых спажыўцоў. Сыстэма цеплзабясьпячэньня ўключае ў сябе сістэмы выпрацоўкі, перадачы і спажываньня пары. Цеплыня выкарыстоўваецца для ацяпленьня, вентыляцыі, гарачага вадазабясьпячэньня і розных тэхнічных патрэб. Для перадачы цеплыні звычайна выкарыстоўваецца вада ў выглядзе вадкасьці або пары. Сістэмы цеплазабясьпячэньня могуць быць як мясцовымі (калі крыніца цеплыні выкарыстоўваецца невялікай колькасцью спажыўцоў, якія месьцацца непасрэдна каля яе) так і цэнтралізаванымі (адна ці некалькі крыніц цеплаэнэргіі забясьпечваюць цеплынёй группу спажыўцоў з дапамогай прыстасаваньняў для транспарту цеплыні).

Спосабы выпрацованьня цеплыні могуць быць самымі рознымі. Для мясцовых сыстэм цеплазабясьпячэньня гэта кацельныя, міні-ЦЭЦ, цеплавыя помпы, альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі (сонечныя калектары, геатэрмальная энэргія) і інш. Для цэнтралізаваных сыстэм выкарыстоўваюць буйныя кацельныя і ЦЭЦ. Цэнтралізаванае цеплазабясьпячэньне дазваляе выкарыстоўваць меньшую колькасць абсталяваньня і камбінавана выпрацоўваць цепла- і электраэнэргію на ЦЭЦ (гл. цеплафікацыя), але ў параўнаньні з мясцовымі сыстэмамі павялічваюцца выдаткі на перадачу цеплыні.

Спажыўцам, якія карыстаюцца цэнтралізаванымі сыстэмамі цеплазабясьпячэньня звычайна неабходна цеплыня з ніжэйшай тэмпэратурай чым у сетцы і не ў выглядзе вады пад ціскам або пары. Таму для пераўтварэння цеплыні ў форму прыдатную для спажыўцоў існуюць цеплавыя пункты.

Для патрэб гарачага вадазабяспячэння спажыўцоў можна непасрэдна выкарыстоўваць ваду з цеплавой сеткі (такая сістэма цеплазабяспячэння называецца адкрытай) ці грэць халодную ваду з вадаправода ў цеплаабменніку (закрытая сістэма цеплазабяспячэння).