Церская саамская мова
| Церская саамская мова Saa´mekiill, Tарьй кӣлл |
|
| Ужываецца ў | Расеі |
|---|---|
| Рэгіён | Паўдзёны ўсход Мурманскае вобласьці (Кольская паўвыспа) |
| Колькасьць карыстальнікаў | некалькі жыхароў былога сяла Ёканьга |
| Клясыфікацыя |
Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(B) | smi |
| ISO 639-2(T) | smi |
| SIL | sjt |
Це́рская саа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць 2 чалавекі (дадзеныя 2010 году) з 100 церскіх саамаў. У 2004 годзе на церскай саамскай размаўлялі 10 чалавек[1].
Церскія саамы пражываюць на ўсходзе Кольскае паўвыспы, у раёне гораду Астраўной.
Зьмест |
Характарыстыка мовы [рэдагаваць]
Пісьмовасьць [рэдагаваць]
Церская саамская мова ня мае стандартызаванае пісьмовасьці, але некаторыя энтузіясты, што займаюцца разьвіцьцём Вікіпэдыі на гэтай мове, ужываюць лацінскі саамскі альфабэт.
Гісторыя вывучэньня [рэдагаваць]
Першыя дадзеныя аб саамскіх мовах тычацца менавіта церскае саамскае мовы. У 1557 годзе запісаны слоўнік церскіх саамскіх словаў, які быў выдадзены анґельскім празаікам Рычардам Гаклюйтам[2].
Сабрана шмат тэкстаў і аўдыёзапісаў церскае саамскае мовы, але мова не дастаткова вывучана, у тым ліку няма поўнага апісаньня ґраматыкі мовы.
Грамадзкае жыцьцё [рэдагаваць]
Напрыканцы 19 стагодзьдзя на ўсходзе Кольскае паўвыспы існавала шэсьць паселішчаў церскіх саамаў, насельніцтва якіх складала 450 чалавек.
У савецкія часы церскія саамы зазналі рэзкае скарачэньне сваёй колькасьці праз прымусовую калектывізацыю. У 1930 годзе выкарыстаньне мовы было забаронена ў школах, а церскае саамскае паселішча Ёканьга было прызнана «непэрспэктыўным» і церскія саамы былі вымушаны пераехаць у ваенны пасёлак Граміха (зараз Астраўной)[3].
У нашыя часы засталося 100 церскіх саамаў, зь якіх на церскай саамскай размаўляе толькі 2 чалавекі. Выкладаньне мовы ў навучальных установах не вядзецца.
Спасылкі [рэдагаваць]
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на мове церскай саамскай |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Saami, Ter // A language of Russian Federation (Europe), Ethnologue
- ^ Ter Sámi (Са̄мь кӣлл / saa'mekiill)(анг.)
- ^ Tiuraniemi Olli: "Anatoli Zaharov on maapallon ainoa turjansaamea puhuva mies", Kide 6 / 2004.
|
||||||||||||||||||||