Цьзінь Шужэнь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цзінь Шужэнь»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цьзін Шужэнь
кіт. трад. 金樹仁, спр. 金树仁, піньінь: Jīn Shùrén
Jin Shuren.jpg
губэрнатар Сіньцьзяну
7 ліпеня 1928 — красавік, 1933
Папярэднік: Ян Цзэнсінь
Наступнік: Лю Вэнлун
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 1879
Ганьсу, Імпэрыя Цын
Памёр: 1941
Рэспубліка Кітай
Нацыянальнасьць: хань (кітаец)
[[commons:Category:Jin Shuren|Цьзін Шужэнь
кіт. трад. 金樹仁, спр. 金树仁, піньінь: Jīn Shùrén]] у Вікісховішчы

Цьзінь Шужэнь (кіт. трад. 金樹仁, спр. 金树仁, піньінь: Jīn Shùrén) — губэрнатар Сіньцьзяну з 1928 па 1933 гадох.

Прыйшоў да ўлады ў Сіньцьзяне ў 1928 годзе, пасьля таго як быў забіты губэрнатар Ян Цзэнсінь (楊增新). Цьзінь Шужэнь кіраваў Сіньцьзянам на працягу 5 год, сыстэма кіраваньня вызначалася карумпаванасьцю і засноўвалася на сіле й прыгняценьні. Палітыка Цьзінь Шужэня прывяла да эскаляцыі этнічных і рэлігійных канфліктаў (большасьць насельніцтва Сіньцьзяну складаюць цюрскія народы мусульманскага веравызнаньня), што выклікала шматлікія выступы супраць усталяванага ім рэжыму, і ў рэшце рэшт стала прычынай страты Цьзінь Шужэнем губэрнатарскай пасады. Цьзінь Шужэнь быў абвінавачаны ў разьвязваньні этнічных і рэлігійных канфліктаў, выкліканых карупцыяй: губэрнатар канфіскаваў зямлю ў цюрскага насельніцтва ў мэтах яе разьмеркаваньня паміж ханьскім насельніцтвам, насамрэя правы на экспрапрыяваную зямлю атрымлівалі ад губэрнатара паплечнікі і сваякі пад уласную маёмасць, з дапамогай якіх Цьзінь Шужэнь падтрымліваў сваю ўладу. Пры такіх абставінах ханьцы станавіліся аб’ектам нянавісьці і нападкаў з боку мясцовага цюркскага насельніцтва, якое лічыла, што канфіскаваная зямля пераходзіла ў маёмасьць ханьцаў. Цьзінь Шужэнь неаднолькава ставіўся да розных этнічных групаў насельніцтва, падтрымліваў ханьцаў і ўціскаў правы і свабоды кітайскіх мусульманаў, у выніку чаго ўзьнікалі рэлігійныя канфлікты паміж мусульманскім насельніцтвам з аднаго боку і ханьскімі будыстамі, даасістамі ды манголамі (якія таксама вызнавалі будызм) з другога.

У кастрычніку 1933 году ў выніку чарговага палітычнага перавароту, зьдзейсьненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных мас, Цьзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады і быў прымушаны выратоўвацца ў Савецкім Саюзе. На губэрнатарскую пасаду ўзышоў Шэн Шыцай (盛世才), прызначаны Цьзінь Шужэнем у 1931 годзе афіцэрам кіраваньня нагляду (душу) і інструктарам пры ваеннай вучэльні[1].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]