Цмокі-Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Актуальны сэзон
Цмокі
Ранейшыя назвы Менск-2006
Заснаваны 2006
Мінуўшчына
  • Менск-2006
    2006—2012
  • Цмокі-Менск
    2012 — цяпер
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Арэна Менск-Арэна
Зьмяшчальнасьць: 15 000
Прэзыдэнт Юры Шакола
Галоўны трэнэр Ігар Грышчук
Чэмпіянат Беларусі
2013—2014 1 месца
Форма
Клюбныя колеры               


Kit body thinbluesides.png
Камандныя колеры


Kit shorts.png
Камандныя колеры


Хатняя


Kit body thinwhitesides.png
Камандныя колеры


Kit shorts.png
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
(абнаўленьне: 24 верасьня 2014)

«Цмо́кі-Менск» — беларускі баскетбольны клюб, заснаваны ў 2006 годзе. Удзельнік нацыянальнага чэмпіянату і Адзінай лігі ВТБ. Да 2012 году меў назву «Менск-2006»[1]. Галоўны трэнэр — Ігар Грышчук[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя стварэньня прафэсійнага баскетбольнага клюбу належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Менску праект «Мэджык баскет». Праца сэкцыяў па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадзкіх улад і атрымала разьвіцьцё. 9 сакавіка 2006 яна займела спартовую і юрыдычную форму: на сьвет зьявіўся заснаваны гарвыканкамам прафэсійны баскетбольны клюб «Менск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падразьдзяленьне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.

Далучыўшыся да змаганьняў пад эгідай нацыянальнай фэдэрацыі, «Менск-2006» адразу ж стаў заўважным гульцом на спартовым полі краіны. Ужо ў першым сэзоне клюб дайшоў да паўфіналу плэй-оф, дзе саступіў будучым чэмпіёнам — «Віталюру». Прагрэсуючы з году ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетболу, а з 2009 стала ягоным гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.

У сэзоне 2009/2010, пачынаючы ад першага матчу рэгулярнага турніру і сканчаючы фіналам плэй-оф, «Менск-2006» ніводнага разу не атрымаў паразы і заваяваў другі чэмпіёнскі тытул, а таксама і кубак Беларусі. У гэтым жа сэзоне клюб заявіўся ў Эўрачэлендж, стаўшыся першым пасьля працяглага перапынку беларускім клюбам, які ўдзельнічаў у эўракубках. Пачаўшы з паразы ад расейскіх «Красных Крылаў», «Менск-2006» здолеў рэабілітавацца з «Амстэрдамам» і фінішаваў у групе на трэцім месцы, прапусьціўшы ў плэй-оф расейцаў і італьянскі «Скаваліні».

З сэзону-2010/11 зьяўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.

14 верасьня 2012 клуб абвясьціў пра рэбрэндынг — зьмену найменьня ўсіх прафэсійных і дзіцячых камандаў структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасьць аматараў баскетболу ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартовым суб’ектам на міжнароднай арэне. Новая назва «Цмокі-Менск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласьцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасьць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасьля зьмены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасьці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
  • Кубак Беларусі: 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
  • Бронзавы прызэр кубка «Азоўмашу»: 2010

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на сэзон 2014—2015 году[3]
Краіна Амплюа Гулец Дата нараджэньня Рост
Сьцяг Беларусі ЦФ Павал Ульянка 06.04.1979 204 см
Сьцяг Беларусі Раз Раман Рубінштэйн 22.05.1996 195 см
Сьцяг Беларусі ЦФ Аляксей Лашкевіч 26.07.1978 203 см
Сьцяг Баўгарыі Сьцяг Сэрбіі Раз Бранка Міркавіч 05.10.1982 190 см
Сьцяг Беларусі АА Віталь Лютыч 09.05.1992 198 см
Сьцяг Беларусі ЛФ Мікіта Мешчаракоў 16.06.1988 201 см
Сьцяг Беларусі АА Аляксандар Кудраўцаў 23.05.1980 190 см
Сьцяг ЗША Раз Рэджэр Даўэл 8.07.1991 183 см
Сьцяг Беларусі ЛФ Дзяніс Пастухоў 01.01.1991 197 см
Сьцяг ЗША Фр Рашан Фрымэн 15.12.1984 206 см
Сьцяг Беларусі Цт Аляксандар Семянюк 14.09.1993 210 см

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]