Цна (прыток Прыпяці)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Цна
Выток каля в. Гайнінец
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 126 км
Сярэднегадавы сьцёк 7,23 м³/с
Плошча басэйну 1130 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Цна — рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Берасьцейскай вобласьці, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 126 км. Плошча вадазбору 1130 км². Выдатак вады ў вусьці 7,23 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Гайнінец Ляхавіцкага раёну, вусьце за 4 км на поўдзень ад вёскі Кажан-Гарадок Лунінецкага раёну. Рака цячэ Прыпяцкай нізінай.

Даліна да вёскі Велута і ніжэй ад вёскі Кажан-Гарадок (абедзьве ў Лунінецкім раёне) невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная, шырынёй 1—2 км. Абалона двухбаковая, у Лунінецкім раёне каля вёсак Купаўцы, Бараўцы, Вічын, Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км). Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у нізкай плыні моцназьвілістае, шырынёй каля 10 м.

Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, найбольшая вышыня ўзроўню над межаньню 3,1 м. За 42 км ад вусьця каля вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёну найбольшы выдатак вады 87,6 м³/с (1970), найменшы 0,51 м³/с (1969). Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 дзён[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.