Цукровыя птушкі
| Цукровыя птушкі | |
Цукровы мёдасмок Герні |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Птушкі |
| Падкляса | Новападнябенныя |
| Атрад | Вераб’інападобныя |
| Падатрад | Сьпеўныя вераб’іныя |
| Сямейства | Цукровыя птушкі |
| Род | Цукровыя птушкі (Promerops) |
| Віды | Цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) Капская цукровая птушка (Promerops cafer) |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Promeropidae | |
Цукровыя птушкі або Цукровыя мёдасмокі (Promeropidae) — маленькае сямейства вераб’інападобных, зьмяшчае ўсяго адзін род Promerops, у якім вылучаюць два віды: цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) і капская цукровая птушка (Promerops cafer). Найбольш блізкім зьяўляецца сямейства Скаласкочкі (Chaetopidae). Раней цукровыя птушкі як род уключаўся ў сямейства нэктарніцаў (Nectariniidae) або мёдаедаў (Meliphagidae).
Цукровыя птушкі — птушкі сярэдняга памеру з даўжынёй цела 30-40 см, масай 30-45 г. Апярэньне шаравата-бурае з жоўтымі плямамі, дзюбы доўгія, выгнутыя ўніз. Самцы і саміцы падобныя, але ў самцоў доўгія, каля 40 см, хвасты.
Гнёзды разьмешчаныя ў кустах. У кладцы звычайна два яйкі з рудавата-крэмавай шкарлупай. Выседжваюцца цягам 17 дзён[1].
Харчуюцца птушкі ў асноўным нэктарам пратэйных і вусякамі[2].
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Цукровыя птушкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |