Цхінвалі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: Geographylogo.svg 42°14′ пн. ш. 43°58′ у. д. (G)(O)

Цхінвалі
Першыя згадкі 1398
Плошча 7,4 км²
Насельніцтва
 - шчыльнасьць
каля 30 000
4054
Геаграфічныя каардынаты 42°14′ пн. ш. 43°58′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
UTC +3
UTC +4
Месцазнаходжаньне Цхінвалі
Цхінвалі
Цхінвалі
Цхінвалі
Афіцыйны сайт

Цхінвалі (Цхінвал) (па-асэтынску: Цхинвал; па-грузінску: ცხინვალი) — сталіца самаабвешчанай Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя. Да 1990 году адміністрацыйны цэнтар Паўднёва-Асэтынскай аўтаномнай вобласьці, уваходнай у Грузінскую ССР у складзе СССР.

Горад знаходзіцца на рацэ Вялікі Ліахві, на вышыні 870 мэтраў над узроўнем мора.

Першае пісьмовае згадваньне Цхінвалі адносіцца да 1398 году. Ёсьць вэрсія, па якой Цхінвалі быў пабудаваны ў III стагодзьдзі Картлійскім царом Асфагурам (гл. Картлі). На момант уваходжаньня Картлі-Кахэцінскага царства (1801 г.) у склад Расеі — мястэчка, затым горад Цхінвалі. У пэрыяд знаходжаньня Грузіі ў складзе Расейскай імпэрыі — горад у Грузіна-Імэрэцінская, а потым у Тыфліскай губэрні. Пасьля саветызацыі Грузіі, у 1922 годзе Цхінвалі быў уведзены ў склад Паўднёва-Асэтынскай аўтаномнай вобласьці Грузінскай ССР, у пэрыяд з 1934 па 1961 меў назву Сталініры (у гонар Сталіна).

Па стане на 1955 год у горадзе існавалі 2 бібліятэкі, драматычны тэатар, краязнаўчы музэй. З 1935 году і па цяперашні час у горадзе знаходзіцца пэдагагічны інстытут.

Па сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу Грузіі горад аднесены да Гарыйскага раёну, аднак грузінскімі ўладамі не кантралюецца. Фактычна Цхінвалі зьяўляецца сталіцай самаабвешчанай Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя, якая знаходзіцца ў стане канфлікту з Рэспублікай Грузія.

З 7 жніўня 2008 году горад стаў месцам баявых дзеяньняў паміж грузінскім і расейскім бокам. Зьнішчаны галоўны адміністрацыйны будынак Цхінвалі, горад практычна цалкам разбураны ў выніку абстрэлу грузінскай і расейскай артылерыяй і ўсталёўкамі «Град».[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ NEWSru.com: Цхинвали полностью разрушен, в городе горят грузинские танки (рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Цхінвалісховішча мультымэдыйных матэрыялаў