Цыбуля (расьліна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цыбуліны цыбулі рэпчатай (Allium cepa)

Цыбуля (па-лацінску: Allium) — род двугадовай і шматгадовай травы сямейства лілейных (Liliaceae), часам вылучаемай у адмысловае сямейства цыбулявых (Alliaceae). Утварае падземныя цыбуліны, якія маюць, як і зялёныя парасткі, характэрны востры смак і пах. Найбольш вядомы від — цыбуля рэпчатая (Allium cepa) паходжаньнем з Заходняй Азіі, уведзены ў культуру яшчэ ў глыбокай старажытнасьці. Расьліны дасягаюць вышыні 1,2 мэтра, лісьце цыліндрычнае, полае, сьцябло скарочанае падземнае (цыбуліна), кветкі сабраныя ў парасонік на вяршыні доўгага кветканоса. Замест кветак могуць разьвівацца дробныя паветраныя цыбулінкі, або дзеткі, якія здольныя даваць новыя расьліны.

Цыбуля рэпчатая (Allium cepa) — адна з самых холадаўстойлівых агародных расьлін і ў паўднёвых шыротах вырошчваецца круглы год. Вядома мноства гатункаў, уключаючы жывародзячыя (Allium cepa var. viviparum) утвараючыя паветраныя цыбулінкі, і шматгнёздавыя (Allium cepa var. solaninum) падземная цыбуліна якіх складаецца з некалькіх самастойных цыбулін. Размножваюць цыбулю цыбулінамі і насеньнем. Насеньне альбо высейваюць непасрэдна ў глебу (затым усходы прарэжваюць), альбо ў шклярніцу (у канцы зімы) з наступнай перасадкай маладых расьлін у глебу. Цыбуля-сеянка і цыбуля-выбарак — гэта дробныя адно- і двугадовыя цыбуліны, ужываемыя ў ежу або дорашчываемыя да буйных памераў. Зялёная цыбуля (цыбуля-пяро) на продаж выганяюць з насеньня.

Сусьветная вытворчасьць цыбулі рэпчатага перавышае 19 мільёнаў тон у год. На першым месцы па гэтым паказчыку Кітай, на другім — Індыя. За імі ЗША, Японія, Іспанія і Турцыя.

Некаторыя віды цыбулі — дэкаратыўныя расьліны. Адзін з найболей папулярных у гэтым сэнсе — цыбуля Маля (Allium moly) з жоўтымі кветкамі.

У ежу ўжываюць цыбуліны і лісьце не толькі цыбулі рэпчатай, але і некаторых іншых культурных відаў, у прыватнасьці цыбулі дудчатай (пясочнай, зімовай), званай таксама цыбуля-татарка (Allium fistulosum), цыбулі-батуну (Allium fistulosum), цыбулі-парэю (Allium porrum), цыбулі-рэзанцу, цыбулі-скарады, цыбулі-шніту (Allium schoenoprasum), цыбулі-шалёту (Allium ascalonicum) і часноку (Allium sativum).

Найболей незвычайны па зьнешнім выглядзе цыбуля-парэй, зімаўстойлівы двугадовы від. Ён шырока вырошчваецца ў Эўропе з антычнасьці і стаў нацыянальным сымбалям Уэльса. Яго дробная цыбуліна дае, як у касача, вузкае плоскае лісьце даўжынёй да 90 сантымэтраў на такім жа па даўжыні мясістым сьцябле, якое завяршаецца шчыльным парасонікам з ружаватага колеру кветак. Адбеленыя на паветры яшчэ на гародзе зялёныя часткі на смак не такія вострыя, як у цыбулі рэпчатай, іх ядуць без далейшай кулінарнай апрацоўкі, вараць, тушаць і кладуць у супы.

Цыбуля аскалёнская ці шалёт, верагодна, культагенны таксон, выведзены ў Азіі з нейкая формы цыбулі рэпчатай. Лісьце вузкае, цыбуліны дробныя, вуглаватыя, разломваючыяся на зубкі. Яе ўжываюць ў ежу, як часнок, у марынаваным і сьвежым выглядзе ў якасьці заправы. У ЗША вырошчваецца ня шмат.

Цыбуля мядзьведжая, або чарамша (Allium ursinum), распаўсюджаны ў Эўразіі. Вышыня прыкладна 30 сантымэтраў. Лісьце плоскае, ланцэтнае шырынёй 2,5 – 5 сантымэтраў. Квітнее раньняй вясной; кветкі белыя, да 20 у плоскіх парасоніках. Цыбуліна выкарыстоўваецца як заправа. Расьліна ўвогуле прыгожая, аднак часночны пах абмяжоўвае яе выкарыстаньне ў дэкаратыўных мэтах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цыбуля (расьліна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў