Цытрын
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Цытрын — мінэрал, напаўкаштоўны камень, разнавіднасьць кварца. Назва паходзіць ад лац. citrus - цытрынава-жоўты. Афарбоўка ад сьветла-цытрынавай да бурштынава-мядовай. Празрысты.
Натуральная сумесь цытрына і амэтыста завецца амэтрын.
Радовішчы [рэдагаваць]
У прыродзе цытрыны сустракаюцца даволі рэдка. Іх радовішчы вядомыя ў Бразыліі, на Мадагаскары, у ЗША, Гішпаніі, Францыі, Шатляндыі, на Урале і Казахстане.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Цытрын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў