Цы Сі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імпэратрыца Цы Сі

Цы Сі (па-кітайску: 慈禧皇太后; 29 лістапада 1835 — 15 лістапада 1908, Пэкін) — маньчжурская імпэратрыца, якая цягам 47 гадоў (з 1861 па 1908) дэ-факта кіравала Кітаем.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будучая імпэратрыца нарадзілася ў 1835 годзе ў сям’і, якая належала да слыннага маньчжурскага роду. Яе ўзыходжаньне да вяршынь улады пачалося ў 1853 годзе, калі яна стала адной са шматлікіх жонак імпэратара Сяньфэна. Праз тры гады яна ўжо была адной з галоўных фігур пры двары, паколькі нарадзіла бязьдзетнаму да таго часу манарху спадкаемца. Уплыў Цы Сі на слабога і хворага імпэратара набыў такую моц, што многія дзяржаўныя справы вырашаліся толькі празь яе. Яна прымала даклады чыноўнікаў, падпісвала паперы і нават выказвала свае меркаваньні на афіцыйных прыёмах, што было нечуванай справай для тагачаснага Кітаю. Калі ў 1861 годзе Сяньфэн памёр, спрактыкаваная ў вядзеньні інтрыг Цы Сі здолела адсунуць на другі плян сваіх супернікаў і стаць усемагутнай кіраўніцай Кітая пры малалетнім імпэратары. Імпэратрыца цягам амаль паўстагодзьдзя заставалася самым уплывовым чалавекам у краіне, тым часам як на троне пасьпелі зьмяніць адзін аднаго яе сын Тунчжы (1861—1873) і пляменьнік Гуансюй (1875—1908), абодва прадстаўнікі дынастыі Цын.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цы Сісховішча мультымэдыйных матэрыялаў