Цьвярскі карэльскі дыялект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цьвярскі карэльскі дыялект
Tverin karielan kieli
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Цьвярская і Маскоўская вобласьці
Колькасьць карыстальнікаў 14 600 чалавек
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Пісьмо лацінскае пісьмо і карэльскі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т) krl

Цьвярскі́ карэ́льскі дыяле́кт (па-карэльску: tverin karielan kieli) — прыбалтыйска-фінская мова фіна-волскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, часта залічваецца ў склад карэльскае мовы.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю назву атрымаў ад назвы носьбітаў — цьвярскіх карэлаў, якія ў сваю чаргу атрымалі назву ад рэгіёну і гісторыі свайго пражываньня. Цьвярскія карэлы зьяўляюцца нашчадкамі фіна-вугорскіх карэльскіх насельнікаў Карэліі, Карэльскага пярэсмыку і Паўночнага Прыладажжа (за тым часам — Карэльскі павет Водзкае пяціны), якія ў ХV—XVII стагодзьдзях сталі масава перасяляцца на тэрыторыю сучаснае Цьвярское вобласьці, празь якую яны і атрымалі сёньня вядомую назву.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За сёньняшнім часам паходжаньне цьвярскога карэльскага дыялекту ёсьць ня вельмі ўдакладненым з нагоды нявызначанасьці ў пытаньні паходжаньня ўласна й цьвярскіх карэлаў.

Цьвярскі дыялект клясыфікуецца як частка прыбалтыйска-фінскае галіны фіна-вугорскае групы ўральскае сям’і моваў; адносіцца да аглютынацыйных моваў. З прычыны працяглага існаваньня ў ізаляцыі ад большасьці роднасных моваў і дыялектаў, цьвярская, у адрозьненьне ад іншых моваў і дыялектаў карэлаў, захавалася ў найбольш архаічнай форме, якая, верагодна, зьяўляецца найбліжэйшай да агульнае протамовы карэлаў. Напрыклад, у цьвярской карэльскай назва Карэліі гучыць як Kariela, а не Karjala, як ва ўсіх астатніх прыбалтыйска-фінскіх мовах і, у прыватнасьці, карэльскай мове Карэліі (якая таксама ўваходзіць у склад прыбалтыйска-фінскіх моваў). Зь іншага боку, мова цьвярскіх карэлаў зазнала на сабе значны ўплыў расейскае мовы (якая ў літаральным сэнсе атачае мову), асабліва ў лексычнай сфэры. Таксама лічыцца, што на фармаваньне лексыкі цьвярское мовы аказалі значны ўплыў запазычваньні з мовы сярэдневяковай еганскай весі, за нашым часам ужо поўнасьцю зьніклай.

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладных зьвестак пра ўзьнікненьне пісьмовасьці ў цьвярскіх карэлаў не існуе. У ХІХ стагодзьдзі яна існавала ў форме кірыліцы, у красавіку 1930 року была ўведзеная пісьмовасьць на аснове лацінскага альфабэту.

Субдыялекты ды гаворкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе цьвярскога карэльскага дыялекту вылучаюцца шэсьць гаворак[a]:

  • весьягонская
  • зубцоўская (даражаеўская) †
  • ліхаслаўльская (талмачоўская)
  • максаціхінская
  • рамешкаўская
  • талдамская

Колькасьць носьбітаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак перапісу 1926 року, у Калінінскай (сучаснай Цьвярской) вобласьці налічвалася 140 567 цьвярскіх карэлаў, зь іх больш за 95% валодала карэльскай мовай. Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва колькасьць цьвярскіх карэлаў складае 14 633 чалавекі.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мёртвыя субдыялекты ды гаворкі пазначаныя сымбалем крыжа — †.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]