Цэліякія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Цэліякіянястраўнасьць(en) глютэна праз нястачу стрававальных фэрмэнтаў. Вымагае пажыцьцёвага выключэньня зь ежы аўса, жыта, пшаніцы, ячменя і вырабаў з гэтымі злакамі (булённыя кубiкі, віскі, гарэлка, кансэрвы, карамэль, кетчуп, кілбаса, крабавыя палачкi, маянэз, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, паштэт, піва, растваральная кава, сасіскі, таматная паста і шакалядныя цукеркi з начынкай). Ускладненьне хваробы выклікае зьнясіленьне(be), страўнікава-кішачны крывацёк(en) і разьвіцьцё ракавай пухліны, што ўяўляе сьмяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе каля 1% насельніцтва Зямлі.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробе спрыяе нэрвовае ўзрушаньне, інфэкцыя і хірургічная апэрацыя ў брушной поласьці.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба на пачатку суправаджаецца разладам страваваньня, мэтэарызмам і болем у жываце. Затым дадаюцца слабасьць, страта вагі, зьніжэньне апэтыту, раздражняльнасьць, пагаршэньне памяці, боль у суставах, высып на скуры, запаленьне дзяснаў і расколіны на вуснах[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цэліякіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў