Цэліё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цэліё (па-лацінску: Caelius) — адзін зь сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзьве вяршыні — уласна Цэліё і малы Цэліё (па-лацінску: Celiolus). Рымскі цар Тул Гастылі расьсяліў на ім палонных лацінаў, якія атрымалі рымскае грамадзянства, і пабудаваў тут свой дом (7 стагодзьдзе да н. э.). Цэліё быў раёнам прыбытковых дамоў, а пасьля пажару 27 году забудаваны дамамі заможных рымлянаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]