Цэнзура Google

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цэнзура Google — гэта цэнзавая палітыка Google Inc., накіраваная на выдаленьне ці схаваньне інфармацыі на сваіх сэрвісах, напрыклад, на YouTube, каб заставацца легітымнай у юрысдыкцыі пэўных краінаў, ці пазьбягаць судовых іскаў ад іных кампаніяў.[1]

Пошук[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна, Google фільтруе пошукавыя вынікі, каб пазьбегнуць абвінавачаньняў, якія могуць узьнікнуць з-за DMCA.[2]

У 2002 годзе Google абвінавацілі ў цэнзуры сайтаў, якія крытычна адгукаліся пра саенталёгію. Адфільтраваныя вынікі замяшчаліся спасылкамі на скаргі, з-за якіх Google мусіў фільтраваць гэтыя сайты.

Вялікабрытанія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямеччына і Францыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кітай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Google China

Да сакавіка 2010 году Google прытрымліваўся патрабаваньняў уладаў Кітая адносна цэнзураваньня вынікаў пошуку. У прыватнасьці, цэнзураваліся запыты наконт падзеяў на Цяньаньмэньскай плошчы ў 1989 годзе, сайтаў, прапагандуючых незалежнасьць Тыбэту і Тайваню, руху Фалуньгун і іншай інфармацыі, меркаванай як шкодная для Кітайскай Народнай Рэспублікі.

YouTube[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Умовы выкарыстаньня YouTube забараняюць загрузку на сэрвіс відэакліпаў, якія парушаюць аўтарскае права, зьмяшчаюць парнаграфічныя матэр’ялы і гэтак далей.[3] Адсюль, каб пазьбегнуць судовых справаў, Google выдаля відэазьмест, які парушае дадзеныя ўмовы. Пасьля выдаленьня бачная толькі пазнака «This video has been removed due to terms of use violation» (па-беларуску: Гэтае відэа было выдаленае праз парушэньне ўмоваў выкарыстаньня).

25 сьнежня 2009 году сэрвіс быў заблякаваны ў Туркмэністане разам зь іншымі інтэрнэт-сайтамі.[4]

YouTube Porn Day[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 студзеня 2010 году YouTube быў абвінавачаны інтэрнэт-супольнасьцю ў беспадстаўным блякаваньні рахунка 8-летняга хлопчыка.[5] З-за гэтага актывісты з папулярнае іміджборды 4chan заклікалі ахвотных загружаць на YouTube відэакліпы з парнаграфічным зьмесьцівам.[6] Адной зь меркаваных прычын блякаваньня зьяўляецца парушэньне ўмоваў выкарыстаньня.[7][8] Дагэтуль падобны «дзень порна» ўжо праводзіўся на YouTube 20 траўня 2009 году.[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]