Цэнтар (рэгіён Францыі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Цэнтар (па-француску: Centre) — рэгіён у цэнтры Францыі. Мяжуе на паўночы зь Іль-дэ-Франс, на паўночным захадзе — зь Верхняй Нармандыяй, на захадзе — зь Ніжняй Нармандыяй і Пэй-дэ-ля-Люар, на поўдні — з Пуату-Шарант, Лімузэнам і Авэрньню, на ўсходзе — з Бургундыяй. Плошча 39 151 км². Насельніцтва па стане на 2007 год складала 2 526 919 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 6 дэпартамэнтаў: Шэр, Эр і Люар, Эндар, Эндар і Люара, Люар і Шэр і Люарэ. Адміністрацыйны цэнтар — Арлеан (113 257 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам зьяўляецца Тур (135 480 жыхароў).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Цэнтар (рэгіён Францыі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||